при Президенте Республики Беларусь
У Акадэміі кіравання адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы
22 лютага 2021 года ў сценах Акадэміі кіравання адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы. Для студэнтаў і выкладчыкаў былі арганізаваны тэматычныя станцыі. На «Прыпеўкі» удзельнікам прапаноўвалі знайсці прапушчанае ў прыпеўках слова, а на «Беларускія Мальдзівы» адказаць, якое месца з Беларусі або міру схавана на фотаздымку. Станцыя «Хто беларус?» прымусіла прысутных згадаць карэнных знакамітых беларусаў, «Хто я?» − адгадаць словы, «Тату па-беларуску» − можна было зрабіць бодзі-арт у выглядзе васількоў і іншых сімвалаў краіны. Акрамя гэтага, удзельнікі маглі патанчыць на спецыяльнай станцыі. Калі паспяхова праходзіш чатыры станцыі, атрымліваеш прыз – гарачую беларускую бульбу.
Паглядзець, як прайшло мерапрыемства, можна ў нашым фотарэпартажы.
Адчуць настрой свята можна ў відэасюжэце.
ПРЭС-ЦЭНТР