при Президенте Республики Беларусь
У Акадэміі кіравання адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага 2022 года ў Акадэміі кіравання адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы. Для студэнтаў і выкладчыкаў былі арганізаваны тэматычныя станцыі: на «Беларускай міфалогіі» трэба было суаднесці выяву з персанажам міфаў і легенд, а на «Хвіліне эрудытаў» − адказаць на пытанні пра знакамітых беларусаў. У станцыі «Стань паэтам» прысутныя ўзгадвалі знакамітыя беларускія вершы, а ў «Паспрабуй перакласці» − беларускія словы. Кожны, хто паспяхова прайшоў усе станцыі, атрымліваў прыз – гарачую беларускую бульбу.
− У пачатку 2009 года ЮНЭСКА ўнесла беларускую мову ў спіс тых, якім пагражае знікненне. Аднак застаецца надзея, што нам удасца выратаваць родную мову. Менавіта таму лічу, што праводзіць падобныя мерапрыемствы неабходна, каб мы не забываліся хто мы ёсць, − расказала кіраўнік арганізацыйнага сектара Студэнцкага савета Інстытута кіраўніцкіх кадраў Ксенія Папова.
Паглядзець, як прайшло мерапрыемства, можна ў нашым фотарэпартажы.










ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также



