при Президенте Республики Беларусь
У Акадэміі кіравання адбылося адукацыйна-экалагічнае мерапрыемства «Экатыдзень»
26 красавіка 2021 года ў Акадэміі кіравання адбылося закрыццё адукацыйна-экалагічнага мерапрыемства «Экатыдзень», якое праводзілася ў рамках экалагічнага праекта «EcoTime». Яго асноўная мэта – прыцягненне студэнцкай моладзі ў экалагічную дзейнасць, выхаванне экалагічнай культуры, а таксама пашырэнне ведаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў Акадэміі кіравання і кафедра эканомікі арганізацыі.
«Экатыдзень» стартаваў 19 красавіка з правядзення акцыі «Экадзень». Для студэнтаў былі пастаўлены гульнявыя станцыі «Экамапа», «Экасартыроўка», «Экашыфр», «Загадкавыя знакі на пакаванне», «Экасакрэт».
21 красавіка адбылася выязная лекцыя на экалагічную тэматыку. Яна была накіравана на атрыманне новых ведаў сярод студэнтаў Акадэміі кіравання.
22 красавіка падведзены папярэднія гадавыя вынікі экасацыяльнага праекта «Новае жыццё ў абмен на вечкі», скіраванага на збор пластыкавых вечак і далейшую іх перапрацоўку для аказання дапамогі хворым дзецям і дарослым за кошт атрыманых сродкаў. Таксама агучаны вынікі акцыі «Дапамажы дрэву», мэта якой складаецца ў зборы і здачы макулатуры ў пункты прыёму для другаснай перапрацоўкі.


23 красавіка адбылася дыскусійная пляцоўка на тэму «Роля экалагічных ведаў у прафесійнай дзейнасці дзяржаўнага службоўца», на якой былі асветлены пытанні значнасці экалагічнай культуры дзяржаўнага службоўца ў межах рэалізацыі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Інстытута кіраўніцкіх кадраў Ганна Яшчук, выкладчыкі і студэнты Акадэміі кіравання, члены прафсаюза студэнтаў і запрошаныя госці. Сярод дакладчыкаў быў старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела прыродакарыстання і развіцця зялёнай эканомікі Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шушкевіч. Мадэратарам выступіла загадчык кафедры эканомікі арганізацыі Ірына Русак.
Вечарам таго ж дня ў інтэрнаце Прафсаюз студэнтаў Акадэміі кіравання супольна са Студэнцкім саветам інтэрната правёў кінавечар, прысвечаны экалагічнай тэматыцы.
26 красавіка падведзены вынікі конкурса эсэ на тэму «Дзяржаўнае кіраванне ў сферы экалогіі. Актуальныя пытанні і перспектывы развіцця». Пераможцамі сталі: студэнт першага курса спецыяльнасці «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» Уладзіслаў Драпеза і студэнтка другага курса спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» Алена Харко. Таксама за актыўны ўдзел узнагароджана студэнтка першага курса спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» Ганна Хвежанко.


ПРЭСС-ЦЭНТР, Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў Акадэміі кіравання
Читайте
также

