при Президенте Республики Беларусь
Роль гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму абмеркавалі падчас Адзінага дня інфармавання
17 чэрвеня 2021 года ў Акадэміі кіравання прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Перад прафесарска-выкладчыцкім складам і супрацоўнікамі з тэмай «Роля гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму» выступіў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза.
− Для мяне гонар выступаць у Акадэміі кіравання. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёння з’яўляецца першай галаўной арганізацыяй па выкананню дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» і першай арганізацыяй-выканаўцам гэтай праграмы, − адзначыў Вадзім Лакіза.
Падчас мерапрыемства ён расказаў пра гісторыю развіцця Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і кірунках археалагічных даследаванняў. Кажучы пра праграму навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства», дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акцэнтаваў увагу, што ў яе выкананні ў мінулую пяцігодку ўдзельнічала 19 арганізацый і былі задзейнічаны аспіранты, магістранты, студэнты.
− За пяцігодку па праграме ва ўсіх напрамках (гісторыя, культура, філасофія, сацыялогія, эканоміка, мовазнаўства) выйшла звыш 21 000 навуковых прац. З іх больш за 2000 кніжных выданняў. Гэта велізарная лічба, якая як цаглінка ўкладаецца ў гэту справу выхавання і фарміравання гістарычнай свядомасці, светапогляду і патрыятызму. Акрамя вучоных, у гэту справу павінна ўключацца ўсё грамадства. І ў першую чаргу настаўнікі, – дадаў ён.
Акрамя гэтага, Вадзім Лакіза расказаў аб асноўных выданнях Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія ўзнімаюць розныя гістарычныя праблемы. У 2011 годзе была падрыхтавана кніга «Беларусь. Старонкі гісторыі» для таго, каб у адным выданні была сканцэнтравана ўся гісторыя Беларусі – ад старажытнасці да сучаснасці. Яна была зроблена на рускай мове, каб дыпламатычныя службы маглі выкарыстоўваць яе для папулярызацыі гісторыі Беларусі за межамі краіны. У 2016 годзе было прынята рашэнне перакласці яе на кітайскую мову, а ў 2018 годзе пасля актуалізацыі інфармацыі кнігу выдалі на англійскай мове.
Таксама ён расказаў пра кніжныя серыі «Древнейшие города Беларуси», «Беларусь скрозь прызму рэгіянальнай гісторыі», манаграфію «Страна в огне 1941-1945» і іншыя кнігі.
− З 2021 года мы пачалі працаваць па новай дзяржаўнай праграме навуковых даследаванняў – «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы». У яе складзе восем падпраграм. Сёння ў яе выкананні ўдзельнічаюць 23 арганізацыі з Беларусі. Перад гісторыкамі ўсёй краіны стаіць галоўная задача – падрыхтоўка новай шматтомнай гісторыі Беларусі, якая на аб’ектыўных дзяржаўных пазіцыях, зыходзячы з тых выклікаў, якія былі, пакажа ўсю веліч і моц нашага беларускага народа, − расказаў Вадзім Лакіза.
ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также



