при Президенте Республики Беларусь
«Свята роднай мовы» прайшло ў Акадэміі кіравання
У Акадэміі кіравання ёсць шмат добрых традыцый і адна з іх – праводзіць «Свята роднай мовы». Сёння адбылося чарговае святкаванне, якое складалася адразу з некалькіх мерапрыемстваў.
Першае з іх прайшло ў холе навучальнага корпуса №1 Акадэміі кіравання, дзе арганізатары зрабілі адразу некалькі зон, каб кожны змог знайсці, чым заняцца. Усе жадаючыя, хто прыйшоў на мерапрыемства, маглі зрабіць фотаздымкі каля фотасцяны, а таксама там працавалі гульнёвыя пляцоўкі, такія як «Літара да літары», «Скок у мяшок»,« Брэнд.by»,« Караоке па-хатняму» і іншыя. Удзельнікі падзяліліся на каманды, каб прайсці ўсе і атрымаць пабеду.
І калі спачатку ўсе ішлі да адных і тых жа пляцовак, абыходзячы тыя, што больш прыцягвалі ўвагу гасцей, то потым ужо і запіс беларускай музыкі спыніўся – у караоке пайшла спяваць першая каманда песню з усім вядомым матывам, пра «бялявую, чарнявую і трэццю рыжа-кучаравую».
Каб адна з каманд стала пераможцам, трэба было прайсці ўсе конкурсы і атрымаць больш высокія балы, чым іх супернікі. Па выніках усіх іспытаў перамагла каманда «Крамбамбуля», якая на гульнёвых пляцоўках атрымлівала па 10 балаў.
Таксама, у рамках «Свята роднай мовы», сёння адбыліся дэбаты на тэму «Беларуская мова – самая мая!?», і завяршыла праграму свята літаратурна-музычная пляцоўка.









Читайте
также



