при Президенте Республики Беларусь
Свята роднай мовы прайшло ў Акадэміі кіравання
20 лютага ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адзначылі «Свята роднай мовы», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Адбылося мерапрыемства па ініцыятыве Студэнцкага савета Інстытута кіраўніцкіх кадраў і ўпраўлення ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
Свята праводзіцца ў акадэміі не ўпершыню. Пяты год запар студэнты, прадстаўнікі рэктарату, прафесарска-выкладчыцкага саставу, госці з ахвотаю прымаюць удзел у тэматычных гульнях, акцыях і канцэртах.
«Мэта нашага свята – гэта напамін пра тое, што кожнаму беларусу трэба берагчы родную мову і ганарыцца яе прыгажосцю», – адзначыла старшыня Студсавету ІКК Алеся Хамец.
Сёлета арганізатары прапанавалі ўсім жадаючым прыняць удзел у гульнях «Крыжыкі», «Слуцкія паясы», «Кракадзіл», праверыць сваю фізічную падрыхтоўку і хуткасць падчас забегу ў бульбяных мяшках. Таксама ў рамках свята прайшла акцыя «Пазнач сябе беларусам».
Заключнай часткай імпрэзы сталі літаратурныя чытанні і выступленне музычна-інструментальнага гурта «Кукіс».






Читайте
также

