при Президенте Республики Беларусь
Дзень студэнта адзначылі ў Акадэміі кіравання
17 лістапада 2020 года ў Акадэміі кіравання прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню студэнта.
Рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч павіншаваў прысутных: «Студэнцтва – яркі і незабыўны перыяд набыцця новых ведаў, пашырэння кола сяброў, уваходжання ў дарослае жыццё, рэалізацыі творчых планаў. Упэўнена ажыццяўляйце вашы мары, імкніцеся да новых прафесійных вяршынь дзеля росквіту і ўмацавання нашай роднай Беларусі. Ад усёй душы жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, шчасця, прафесійнага росту, дабрабыту. Няхай ваша студэнцкае жыццё заўсёды будзе цікавым і змястоўным. Са святам!»
− Нашы лепшыя і дарагія вучні, сардэчна віншую вас са святам маладосці. Шчыра жадаю рэалізацыі ўсіх планаў. Галоўнае − заставайцеся добрымі і неабыякавымі людзьмі ў любой сітуацыі, − павіншавала студэнтаў дырэктар Інстытута кіраўніцкіх кадраў Ганна Яшчук.
У ходзе канцэрта за высокія паказчыкі ў вучобе і навукова-даследчай дзейнасці, актыўны ўдзел у грамадскім і спартыўным жыцці Акадэміі кіравання граматамі ўзнагароджаны студэнты чацвёртага курса Юлія Журава, Ягор Кветка, Ганна Краўчук, Эвеліна Стула, Арцём Шаціла, Кацярына Шэўчык, Вераніка Шэлест, Ганна Гаўрылавец. Па выніках 2019 года 24 лепшых студэнта будуць занесены на Дошку гонару Інстытута кіраўніцкіх кадраў.
Музычныя нумары выканалі Сяргей Папоў і танцавальная група Акадэміі кіравання «AcaDance», студэнтка першага курса спецыяльнасці «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» і салістка вакальнай студыі Акадэміі кіравання «Freedom» Дар'я Кандраценка, уладальнік тытула Першага Містэра Акадэміі кіравання − 2020 Іван Пятровіч і Захар Бірма, студэнт першага курса спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» Аляксей Губей.
На працягу ўсяго мерапрыемства працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе кожны мог знайсці сабе занятак па душы.
ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также



