при Президенте Республики Беларусь
У рамках Адзінага дня інфармавання разгледжана захаванне гістарычнай памяці аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
15 красавіка 2021 года ў сценах Акадэміі кіравання прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Захаванне гістарычнай памяці аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». Перад прафесарска-выкладчыцкім складам, навучэнцамі і работнікамі выступіў дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Іван Саракавік.
− Я б хацеў шырэй паглядзець на гэту тэму і закрануць не толькі памяць пра вайну, але і памяць пра мінулае. Каб быць патрыётам сваёй Радзімы, адданым ёй, патрэбна ведаць сваю родную мову, гісторыю. Сёння моладзь не тая, што была раней. Справа ў тым, што пасля вайны з’явілася чатыры новыя пакаленні людзей, − адзначыў Іван Саракавік.
Акрамя гэтага, ён рассказаў пра змены ў грамадстве розных пакаленняў, патрыятычнае выхаванне і гістарычную памяць.
Традыцыйна Адзіныя дні інфармавання праводзяцца кожны месяц. У адпаведнасці з тэмай выступіць перад прысутнымі запрашаюцца працаўнікі дзяржаўных органаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя і адукацыі, вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва.
ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также
