при Президенте Республики Беларусь
У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны мемарыялізацыі памяці аб войнах і ваенных канфліктах
21 снежня 2021 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Мемарыялізацыя памяці аб войнах і ваенных канфліктах: дзяржаўная палітыка і погляд моладзі».
Мерапрыемства было арганізавана Саветам маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі сумесна з Інстытутам кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.У форуме прынялі ўдзел гісторыкі, археолагі, архівісты, супрацоўнікі музеяў, дзеячы культуры і мастацтва. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей круглага стала, сярод якіх былі і студэнты Акадэміі кіравання, звярнуліся дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Данiловіч, намеснік старшыні Савета маладых вучоных НАН Беларусі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.
Мэтай правядзення дадзенага мерапрыемства было абмеркаванне актуальных пытанняў мемарыялізацыі памяці аб войнах і ваенных канфліктах у кантэксце сучаснай моладзевай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Ключавая ўвага дадзенага мерапрыемства была сканцэнтравана на абмеркаванні наступных пытанняў: дзейнасць музеяў і гісторыка-культурных комплексаў па прыцягненню дзяцей і моладзі да вывучэння ваеннай гісторыі Беларусі, мастацкае ўвасабленне тэмы Вялікай Айчыннай вайны, увекавечанне памяці беларускіх партызан, археалогія і антрапалогія месц масавага знішчэння.
Падчас мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Навуковыя дасягненні супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі».
Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Фота з асабістага архіва
Читайте
также



