при Президенте Республики Беларусь
Інфармуем, як паводзіць сябе пры сігнале «Увага ўсім!»
Сёння ў нашай краіне створана і пастаянна ўдасканальваецца сістэма апавяшчэння на рэспубліканскім, тэрытарыяльным, мясцовым і аб’ектавым узроўнях. Яе асноўная задача – своечасова данесці інфармацыю аб усіх відах небяспекі. Звесткі перадаюцца з дапамогай маўленчых паведамленняў па радыё і тэлебачанні, правадной сувязі. Уключаюцца таксама сірэны, выкарыстоўваюцца сігналы транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыцелі.
Самы распаўсюджаны спосаб абвесткі насельніцтва – перадача сігналу «Увага ўсім!». Гэта папераджальны сігнал. Ён падаецца з мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва і наступанага паведамлення аб аварыі, катастрофе, стыхійным бедстве.
Пазнаць яго можна па гуку электрасірэн і іншых сігнальных сродкаў. Калі вы пачулі падобнае дома, трэба адразу ж уключаць радыёпрыёмнік ці тэлевізар. У гэты час там перадаюць экстранае паведамленне, у якім гаворыцца аб тым, якая адбылася надзвычайная сітуацыя, і даюцца ўсе неабходныя рэкамендацыі для наступных дзеянняў. Пры гэтым галоўнае – не панікаваць і спыняць любыя праявы панікі.
Калі сігнал застаў вас на працы, трэба перапыніць працоўны працэс. Калі ў гэты момант вы знаходзіліся на вуліцы, неабходна падысці да бліжэйшага вулічнага гучнагаварыцеля, інфармацыйнага светлавога табло, зайсці ў бліжэйшую краму і праслухаць інфармацыю. Далейшыя дзеянні будуць вызначацца непасрэдна гэтымі ўказаннямі.
РАНС Ленінскага раёна г.Мінска
Читайте
также
