при Президенте Республики Беларусь
Свята роднай мовы прайшло ў Акадэмii кiравання
Сёння ў Акадэміі кіравання адзначылі «Свята роднай мовы», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
Свята праводзіцца ў Акадэміі кiравання не ўпершыню. Восьмы год запар студэнты з ахвотаю прымаюць удзел у тэматычных гульнях i акцыях. Усе жадаючыя, хто прыйшоў на мерапрыемства, маглі сфатаграфавацца каля фотасцяны, таксама працавалі гульнёвыя пляцоўкі i інтэрактыўныя станцыі. А тыя, хто жадаў навучыцца беларускім танцам, маглі гэта здзейсніць.
Дзяўчаты і хлопцы ў нацыянальных касцюмах вадзілі карагод з удзельнікамі свята. Усе прысутныя мелі магчымсць зрабiць на руцэ малюнак «Нацыянальны боды-арт», а дзяўчаты – заплесці прыгожыя косы.
У холе першага паверха можна было спяваць пад караоке беларускiя творы. Гэта забава карысталася вялікай папулярнасцю ў студэнтаў. Тыя, хто паспяхова прайшоў усе конкурсы, у падарунак атрымалі сапраўдную прыгатаваную беларускую бульбу з салёным гурком!


















ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также



