
при Президенте Республики Беларусь
У Акадэміі кіравання адбылося Свята роднай мовы
Сёння, у час вялікага перапынку, у холе першага корпуса Акадэміі кіравання ўсё садзейнічала таму, каб акунуцца ў чароўны свет роднай мовы. Вялікая колькасць студэнтаў удзельнічала ў Міжнародным дні роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага штогод.
Акрамя студэнтаў на свяце прысутнічаў прафесарска-выкладчыцкі састаў, які ўзначальваў рэктар Акадэміі кіравання Марат Жылінскі.
Конкурсы і заданні былі самыя розныя, але цікавыя. У кожнага ўдзельніка свята была магчымасць праверыць сябе и свае веды пра беларускіх пісьменнікаў, помнікі архітэктуры, значныя даты ў беларускай гісторыі. На гульнёвых пляцоўках весела праводзілі час усе прысутныя. А вось тыя, хто паспяхова прайшоў усе конкурсы, у падарунак атрымалі сапраўдную прыгатаваную беларускую бульбу!
Акрамя гэтага, усе, хто жадаў навучыцца беларускім танцам, маглі гэта здзейсніць. Дзяўчынкі і хлопцы ў нацыянальных касцюмах вадзілі карагод з удзельнікамі свята. Таксама ўсе прысутныя мелі магчымсць сфатаграфавацца на памяць, атрымаць на руцэ малюнак «Нацыянальны боды–арт», а дзяўчаты – заплесці прыгожыя косы.
ПРЕСС-ЦЕНТР

















Читайте
также

