при Президенте Республики Беларусь
Жадаючыя атрымаць ступень магістра пачалі падаваць дакументы
Акадэмія кіравання адчыніла дзверы для жадаючых засвоіць другую ступень вышэйшай адукацыі – магістратуру.
Будучым студэнтам прапануецца навучанне па чатырох спецыяльнасцях: «Менеджмент», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» і «Дзяржаўнае кіраванне».
У гэтым годзе плануецца набор 40 чалавек на дзённую форму атрымання адукацыі і 90 – на завочную. З іх прадугледжана 65 бюджэтных месцаў і 65 платных. Іх колькасць у магістратуры сцвярджаецца Міністэрствам адукацыі і фарміруецца згодна з лікам выпускнікоў першай ступені вышэйшай адукацыі. Звычайна бюджэтныя месцы складаюць семь працэнтаў ад агульнай колькасці бакалаўраў.
У першыя хвіліны пасля старту прыёмнай кампаніі прынесла дакументы Юлія Дымша:
– Паступленне ў магістратуру – гэта маё свядомае рашэнне, таму ў першы дзень з самай раніцы я прыйшла падаваць дакументы. Сёлета я скончыла Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права», таму ў магістратуры вырашала працягваць вывучэнне менавіта гэтага напрамку. Лічу, што няма мяжы дасканаласці, заўсёды трэба цягнуцца да ведаў, самаразвівацца. Нашай краіне патрэбны адукаваныя спецыялісты, таму калі ёсць магчымасць палепшыць свае навыкі, трэба ўчапіцца за гэты шанец. У магістратуры збіраюся працягнуць вывучэнне бязвыплатных здзелак, таму што гэтую тэму я пачала даследаваць у дыпломнай працы.
Прыём дакументаў у магістратуру прадоўжыцца да пятага ліпеня. Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена па спасылцы.
ПРЭС-ЦЭНТР