при Президенте Республики Беларусь
Акцыя “Размаўляй па-беларуску” пройдзе ў Акадэміі кіравання
6 сакавіка ў 11.20 у холе першага вучэбнага корпуса Акадэміі кіравання (вул. Маскоўская, 17) адбудзецца акцыя “Размаўляй па-беларуску”. У яе рамках будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшую студэнцкую работу ў наступных намінацыях: паэзія, аўтарская песня (пад гітару або “мінусоўку”), дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкае фота і відэа на тэму “Які ён – сапраўдны беларус?".
Таксама ў гэты дзень студэнты з дапамогай спецыяльнай віктарыны атрымаюць магчымасць праверыць валоданне беларускай мовай, а заключнай часткай акцыі стане беларускамоўны канцэрт, галоўныя ўдзельнікі якога – студэнты Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання.
Партнёр мерапрыемства – Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва.
Студэнцкі савет Інстытута кіраўніцкіх кадраў
Читайте
также
