при Президенте Республики Беларусь
Выставачны праект «Шляхамі Скарыны» у галерэі Арт-Беларусь
11 лістапада 2022 года у галерэі «Арт-Беларусь» пачаў сваю працу выставачны праект «Шляхамі Скарыны», прысвечаны 500-годдзю выдання «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны, экземпляр якой знаходзіцца ў карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк».
На выставе, акрамя арыгінальнага экземпляра «Малой падарожнай кніжкі» з банкаўскага збору, будуць дэманстравацца факсіміле ўсіх гравюр Францыска Скарыны з іншых яго выданняў – 38 масштабных ілюстрацый, падрыхтаваных да друку Канстанцінам Вашчанкам і Аляксандрам Зінкевічам, што дазволяць гледачам атрымаць больш шырокае ўяўленне пра творчасць першадрукара. Акрамя таго, у экспазіцыі будзе прадстаўлена максімальна дакладная працуючая рэканструкцыя станка Францыска Скарыны, а таксама станкі і механізмы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, а вялізная карта, створаная па матывах прататыпаў XVI стагоддзя, дазволіць убачыць маршрут вялікага падарожжа Скарыны по Еўропе. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць адчуць сябе датычнымі да творчасці вялікага беларуса – для гэтага прама на выставе ім будзе прапанавана сабраць некалькі вялікіх пазлаў-гравюр нашага асветніка. Задача выставы «Шляхамі Скарыны» – з аднаго боку, пагрузіць гледача ў атмасферу той эпохі, а з другога, паказаць ужо вядомыя творы беларускага гуманіста ў новым выглядзе.
Кошт – 5 руб.
Выстава працягнецца да 15 студзеня 2022 года ў галерэі «Арт-Беларусь» па адрасе: вул.Казлова, 3, Палац мастацтваў.
Час працы: 11:00 – 20:00, панядзелак – выходны.
Палац мастацтва
Читайте
также



