при Президенте Республики Беларусь
У Акадэміі кіравання адзначылі Міжнародны жаночы дзень
9 сакавіка 2022 года ў Акадэміі кіравання адсвяткавалі Дзень жанчын.
Дарагія жанчыны Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, сардэчна віншую вас са святам вясны, прыгажосці і кахання. Менавіта вы напаўняеце наш свет прыгажосцю, дабрынёй, пяшчотай і жыццядзейнай, стваральнай энергіяй любові, якая ляжыць у аснове ўсяго існага. Пры гэтым кожная з вас сама цэлы сусвет, унікальны і непаўторны, крыніца натхнення для нас, мужчын. Я глыбока перакананы, што самая галоўная каштоўнасць для мужчыны на нашым свеце – гэта любоў жанчыны. Яна як абярог ахоўвае таго шчасліўца, на каго накіравана, дорыць натхненне, моц і сілы весці стваральную працу. Вы – нашы шляхаводныя зоры. Са святам вас, дарагія нашы жанчыны, шчасця, здароўя, дабрабыту і, безумоўна, любові ва ўсіх яе праявах, − павіншаваў са святам рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч.
З музычнымі нумарамі падчас святочнага канцэрту выступілі спявак, кампазітар, тэлевядучы і лаўрэат 30-га міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Віцебск» у рамках міжнароднага фестывалю мастацтва Данііл Мышкавец; саліст прадзюсарскага цэнтра «СПАМАШ» Іван Зданюк; спявак, кампазітар, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Сяргей Папоў і дырэктар адукацыйна-прадзюсарскага цэнтра «Галасы», пераможца конкурсу «Лідар Міншчыны 2020» у намінацыі «Культура», студэнт завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права» Акадэміі кіравання Ягор Кан.










ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также



