при Президенте Республики Беларусь
У Акадэміі кіравання адсвяткавалі Міжнародны жаночы дзень
4 сакавіка 2021 года адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.
Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся рэктар Вячаслаў Даніловіч: «Сардэчна віншую вас з надыходзячым Днём жанчын – святам вясны, прыгажосці і кахання. Менавіта вы прыносіце і напаўняеце наш свет прыгажосцю, дабрынёй, пяшчотай, стваральнай энергіяй любові, якая ляжыць у аснове ўсяго існага. Пры гэтым кожная з вас сама цэлы сусвет непаўторнай унікальнай крыніцы натхнення для тых мужчын, якія знаходзяцца побач. Я глыбока перакананы, што для нас, мужчын, у нашым свеце самая галоўная каштоўнасць – гэта любоў жанчыны. Ваша любоў як абярэг, ахоўвае, натхняе, дае моц і сілы весці стваральную дзейнасць, таму кожнай з вас ад усяго сэрца жадаю любові, шчасця, здароўя, дабрабыту, радасці ад новых творчых здзяйсненняў, а самае галоўнае – кахайце і будзьце каханымі. Са святам!».
Падчас святочнага канцэрта з віншавальнымі нумарамі выступілі ўладальнік больш за 30-ці гранд-прэмій розных міжнародных конкурсаў і фестываляў Міхаіл Ліла, студэнт Акадэміі кіравання завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» Аляксандр Ралло, саліст Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Воўчанка і пераможца тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка», саліст ансамбля Валерый Грэсік.
ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также
