при Президенте Республики Беларусь
Першы прарэктар Акадэміі кіравання ўдастоены дзяржаўнай узнагароды
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №462 ад 26 лістапада 2018 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, развіццё заканадаўства і парламентарызму, беларускай журналістыкі, нафтахімічнай прамысловасці, транспартнай і падатковай сістэм, значныя дасягненні ў сферах энергетыкі, навукі, культуры і мастацтва, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджаны прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Сярод іх медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджаны першы прарэктар Акадэміі кіравання Валерый Барадзеня.
Шчыра віншуем Валерыя Барадзеню з узнагародай і жадаем поспехаў у працоўнай дзейнасці!
ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также



