при Президенте Республики Беларусь
У Акадэміі кіравання стартавала цэнтралізаванае тэсціраванне
25 чэрвеня 2020 года ў Акадэміі кіравання стартавала цэнтралізаванае тэсціраванне па прадметах школьнай праграмы, якое прадоўжыцца да 16 ліпеня. Традыцыйна ўчарашнія школьнікі пачынаюць здаваць тэст з беларускай мовы.
Акадэмія кіравання – адзін з 41 пункта правядзення ЦТ у нашай краіне. Усяго для праходжання тэсціравання на базе ўстановы адукацыі зарэгістравалася больш за 1700 чалавек, а менавіта на беларускую мову 147. Тэсціраванне праходзіць у 21 аўдыторыі.
Заблытацца ў калідорах Прэзідэнцкай акадэміі немагчыма. На пунктах пропуску сустракае студэнцкі штаб «Абітурыент-2020», удзельнікі якога дапамагаюць будучым студэнтам знайсці патрэбную аўдыторыю. Таксама паўсюль размешчаны паказальнікі-падказнікі. На ўваходзе ўсе абітурыенты праходзяць строгі фэйс-кантроль: арганізацыйная камісія супастаўляе фота ў пашпарце, маску кожны павінен зняць. Перад аўдыторыяй яны яшчэ раз праходзяць кантроль і цянуць нумар свайго месца ў аўдыторыі.
Сустракаем намесніка старшыні камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у Акадэміі кіравання Святлану Смальцар, якая тут ужо з 7 раніцы. «У першы дзень заўсёды хвалявана, таму што не ведаем, як пройдзе насамрэч працэдура. Акадэмія кіравання і камісія кантролю гатова: усе ведаюць свае права і абавязкі, жараб’ёўка праведзена, атрыманы валізы». Звяртаем увагу на сенняшнюю эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне і тут жа Святлана Смальцар адзначае, што «ў навучальнай установе створаны камфортныя ўмовы для абітурыентаў: выконваецца дыстанцыя не менш 1 м, колькасць удзельнікаў у аўдыторыі – не больш за 40 чалавек. Усе аўдыторыі забяспечаны антысэптыкамі, ёсць запас масак для абітурыентаў, знаходзіцца вада, арганізавана праветрыванне».
На гадзінніках 9.28, а каля Акадэміі кіравання сфарміравалася невялікая чарга: адны чытюць канспекты, іншыя слухаюць музыку, каб абстрагавацца, а трэція пераправяраюць наяўнасць патрэбных рэчаў. Каля ўвахода з усмешкай сустракае старшыня арганізацыйнай камісіі Акадэміі кіравання, першы прарэктар Валерый Барадзеня і падбадзёрвае абітурыентаў.
– Натхнёныя твары абітурыентаў дазваляюць нам падсілкавацца энергіяй маладосці і ўпэўніваюць нас у светлай будучыні нашай краіны і яе ўстойлівасці. Кожны абітурыент у раўнапраўных умовах праходжання тэсціравання зможа прадэманстраваць тыя веды, якія ён атрымліваў у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі на працягу 11 гадоў, і дасягнуць жаданага выніка, – кажа Валерый Барадзеня.
Нагадваем, што ў Акадэміі кіравання пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне яшчэ па чатырох навучальных прадметах: Руская мова (26, 27 чэрвеня); Грамадазнаўства (29 чэрвеня); Матэматыка (01, 02 ліпеня); Ангельская мова (06 ліпеня).
ПРЭС-ЦЭНТР
Фота БелТА
Читайте
также

