при Президенте Республики Беларусь
Серыя трэнінгаў, спектакль «Пiнская шляхта», кейс-чэмпіянат: чым быў насычаны І Міжнародны форум маладых кіраўнікоў
Завяршыўся I Міжнародны форум маладых кіраўнікоў , які на працягу трох дзён складаўся з насычанай праграмы. Як стартаваў і што было ў рамках першага дня – чытайце тут. Другі дзень I Міжнароднага форуму маладых кіраўнікоў быў прысвечаны развіццю практычных навыкаў і прайшоў на некалькіх пляцоўках.
Серыя трэнінгаў «Практычныя кампетэнцыі маладых кіраўнікоў»
Удзел у трэнінгах прынялі выкладнікі-куратары, студэнты-кансультанты юрыдычных клінік Акадэміі кіравання і іншых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і блізкага замежжа: Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», Маскоўскага ўніверсітэта імя С.Ю. Вітэ, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Спікерамі выступілі выкладчыкі і кіраўнікі юрыдычных клінік Акадэміі кіравання, іншых устаноў вышэйшай адукацыі, у тым ліку адбылася анлайн-канферэнцыя з Пшэмыславам Кубяком, ад'юнктам кафедры рымскага права Лодзінскага ўніверсітэта, членам Еўрапейскай сеткі юрыдычнай клінічнай адукацыі, а таксама Глабальнага альянсу юрыдычнай адукацыі.
Брэйн-рынг, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР
У рамках форуму маладых кіраўнікоў адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР, якое аб’яднала эрудытаў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі: Акадэміі кіравання, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
У першай частцы мерапрыемства ўдзельнікам і гасцям была прадстаўлена інтэрактыўная прэзентацыя, прысвечаная найважнейшым вяхам станаўлення і развіцця БССР. У другой частцы адбыўся традыцыйны брэйн-рынг, дзе студэнцкія каманды прадэманстравалі свае веды па няпростых пытаннях 100-гадовай гісторыі БССР.
Па выніках спаборніцтва былі вызначаны пераможцы: першае месца заняла каманда «Глыбокая плынь» (БДУ), другое месца – каманда БДЭУ, трэцяе месца – каманда «EX LEGE» (БДУ).
Круглы стол «Студэнцкае самакіраванне і яго роля ў сучаснай установе вышэйшай адукацыі»
Маладыя кіраванцы абмеркавалі значэнне студэнцкага самакіравання ў сучаснай установе вышэйшай адукацыі, памяняліся досведам, поспехамі і дасягненнямі ў дадзенай сферы.
Удзел у круглым стале прынялі прадстаўнікі органаў студэнцкага самакіравання Акадэміі кіравання, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО».
Спектакль «Пiнская шляхта»
Завяршэннем другога дня форуму стала яркая і маляўнічая пастаноўка студэнцкага спектакля «Пiнская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча. У ролі актораў выступілі студэнты факультэта кіравання Інстытута кіраўніцкіх кадраў.
Трэці дзень I Міжнароднага форуму маладых кіраўнікоў адзначыўся правядзеннем кейс-чэмпіяната «School Case Study» для Школьных акадэмій кіравання.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў кейс-чэмпіянату звярнуліся першы прарэктар Акадэміі кіравання Валерый Барадзеня і дырэктар Інстытута кіраўніцкіх кадраў Ганна Яшчук. Яны адзначылі, што Акадэмія кіравання шукае новыя цікавыя і інтэрактыўныя формы і фарматы працы са старшакласнікамі і абітурыентамі.
Удзельнiкам мерапрыемства быў прапанаваны кейс, прысвечаны Году малой Радзімы, для вырашэння якога неабходна было падрыхтаваць праекты па прасоўванні брэндаў беларускіх гарадоў. Журы ацэньвала канцэпцыю, рэалізацыю, лагатып і слоган брэнда, а таксама прэзентацыю і абарону праекта. Акрамя таго, самі ўдзельнікі мелі магчымасць ацаніць праекты іншых каманд.
Удзел у спаборнiцтве прынялі дзевяць каманд, якія сфармавалі сорак два навучэнца Школьных акадэмій кіравання з сямі ўстаноў адукацыі: Мінска, Брэста, Горак, Маладзечна і Слоніма.
Пераможцам кейс-чэмпіяната стала каманда «МVT – The Most Valuable Team» ДУА «Лiцэй № 1 iм. А.С. Пушкiна г. Брэста». Срэбра атрымала каманда «The Best» ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна». Бронзу заваявала «Команда А» УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны агульнаадукацыйны ліцэй імя П.М. Машэрава».
ПРЭС-ЦЭНТР
Читайте
также



