при Президенте Республики Беларусь
У Беларусі стартавала акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»
1 сакавіка 2022 года старавала рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», падчас якой прапагандысты МНС будуць навучаць правільна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!».
З 1 па 11 сакавіка для вучняў агульнаадукацыйных устаноў пройдзе першы этап акцыі. З вучнямі школ, гімназій і ліцэяў ратавальнікі адпрацуюць планы эвакуацыі, а таксама раскажуць аб дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!». У форме гульні прапагандысты правядуць інтэрактыўныя заняткі па бяспецы, квэсты і анлайн-гульні: «Пажарная лабараторыя», «Надзвычайная сітуацыя», «Крокі выратавання». Таксама работнікі МНС паразмаўляюць са старшакласнікамі пра выбар ВНУ і раскажуць дзецям аб прафесіі ратавальніка. Для эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы вучні прагледзяць тэматычныя відэаролікі і атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Другі этап акцыі, які пройдзе з 14 па 18 сакавіка, будзе накіраваны на жыхароў інтэрантаў, працоўныя калектывы, а таксама жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Прапагандыстам МНС важна максімальна ўцягнуць аўдыторыю і пачуць асабістыя развагі насельніцтва аб бяспецы. Так, новы інтэрактыўны праект МНС «Фактары бяспекі» прымусіць задумацца аб прычынах узнікнення пажараў і прадаставіць магчымасць самім грамадзянам знайсці на фота і пералічыць фактары, якія садзейнічаюць узнікненню пажараў.
У месцах правядзення сустрэч перад пачаткам мерапрыемства прапагандысты арганізуюць і іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі: выстава згарэлых элктрапрыбораў і хатняга начыння, «SOS» − аказанне першай дапамогі, «Небяспека ў кватэры», «Бяспечная эвакуацыя», «Правілы паводзін у натоўпе», «Эвакуацыйныя знакі». У дадатак да такога ўзаемадзеяння з аўдыторыяй будуць выкарыстоўвацца ўсімі любімыя формы працы: «Сакрэт бяспекі», «Фактары бяспекі», «Пажарная лабараторыя» і анлайн-гульня «Крокі выратавання».
Для жыхароў сельскіх населеных пунктаў падрыхтуюць шырокую праграму, прымеркаваную да Дня Грамадзянскай абароны. З насельніцтвам правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы «Скарбонка бяспекі» у Дамах культуры і на адкрытых пляцоўках. Святы бяспекі дапоўняцца дэманстрацыяй вопытаў «Пажарная лабараторыя», а таксама будуць арганізаваны «Маршруты абвесткі»: з дапамогай сігнальнай прылады пажарнай тэхнікі, якая праязджае па вуліцах, будзе перадавацца карысная інфармацыя на тэму бяспекі жыццядзейнасці.
Дапамагаць ратавальнікам у правядзенні акцыі будуць актывісты раённых (гарадскіх) аддзяленняў БМГАВП, студэнты ВНУ, ССНУ і прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый, каб, аб’яднаўшы намаганні, эфектыўна данесці правілы бяспекі людзям.
РАНС Ленінскага раёна г.Мінска
Читайте
также



