
Сонейка яркае свеціць,
Светла ў хаце таксама:
Я не адна ў свеце:
Мне ўсьміхаецца мама.
Стала так лёгка і добра:
Яна пазірае ласкава,
А на душы гэтак цёпла:
Мне ўсміхаецца мама.
Мама – мая сяброўка,
Мама – мая апора.
І паўтару я зноўку:
Мы разам у шчасці і горы.
А калі мама сумуе –
Сумна і мне таксама,
Суцешыць хачу дарагую,
Любую, мілую маму.
Мамачка, усміхайся!
Шчасця табе я жадаю!
Вясёлай заўжды заставайся,
Любіць цябе я абяцаю!
Хто з-за мяне не спаў ночы?
Хто для мяне блізкі самы?
Успомню я родныя вочы,
Успомню ўсмешку мамы.
Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь
e-mail: post@pac.by
Телефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64