
Сонца
Не першы,
Не апошнi,
Але асаблiвы…
Усе, нiбы ў казачным сне,
Аж выступiў пот на скронях:
Вельмi пашчасцiла мне:
Я сонца трымаю ў далонях.
Яно усмiхаецца мне,
Жыць гэтым дапамагае –
Ды раптам насустрач вясне
Яно з рук маiх вылятае.
Не здолела ўтрымаць…
А, можа, трымаць не трэба?
Маўчаць i усе трываць?
Яно алдятае ў неба…
Мо кiнуцца наўздагон?
Ды сэнсу няма ў пагонi:
Я трапiла ў палон
Ды сонца апекла далонi…
Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь
e-mail: post@pac.by
Телефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64