
Помніцца, тады чэрвень быў,
Сонца нам свяціла з нябёсаў.
Рыцар падарунак зрабіў:
Ружу-прыгажуню прынёс мне…
Ружа, што Ты мне падарыў,
На акне красуе маім.
Палымяна, сэрца, гары,
Заставайся шчырым такім!
Хочацца, бы птах паляцець:
Ты маё жыцце азарыў!
Маё сэрца кветкай цвіце,
Ружаю, што Ты падарыў!
А пасля Ты мне гаварыў,
Што пакінеш хутка мяне…
Ружа, што Ты мне падарыў,
На самотным вяне акне…
Дзверы за сабой зачыніў –
Пачуццю ужо час ў забыццё…
Ружу, што Ты мне падарыў,
Ціха пакідае жыццё…
Ружу, што цвіла на акне,
Выкінуць я прэч не магу.
Засушу, пакіну яе,
Памяць пра Цябе зберагу…
Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь
e-mail: post@pac.by
Телефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64