
Нехта можа з мяне пасмяяцца,
Ды ў мяне – свой маленькі свет,
У гэтым свеце думкі раяцца
Замест зорак, замест планет.
Я б у карцінах свой свет адкрыла,
Ды не здольная маляваць.
Я бы песню вам падарыла,
Толькі я не умею спяваць.
Я па-праўдзе сказаць, год не першы
Думкі лью на паперу у цішы.
Я хачу падарыць свае вершы
І аддаць вам часцінку душы.
Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь
e-mail: post@pac.by
Телефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64