Повышение квалификации
Повышение квалификации

Тры маці

Тры маці

Сяброўка

Сядзіць ля калыскі дзяўчына,
Ёй прыкладна васемнаццаць.
Яна нарадзіла сына,
Яна маладая маці.
Песціць сваё діцятка,
Гушкае, забаўляе,
Любіць сваё немаўлятка,
Ды часам слязу выцірае.
Дзе ж яе муж, яго бацька?
Зноўку няма яго дома…
Як без мужчыны у хаце?
Дзе ён цяпер -  невядома.
Зноўку, напэўна гуляе…
Лье горкія слёзы дзяўчына
Мужа свайго чакае
Ля калыбелькі сына.
Матчына сэрца плача:
Як жа хлапец без бацькі?
Хай жа складзецца іначай
Лёс маладзенькай маці…

Мая мама

Сонейка яркае свеціць,
Светла ў хаце таксама:
Я не адна у свеце:
Мне ўсьміхаецца мама.
Стала так легка і добра:
Яна пазірае ласкава,
А на душы гэтак цепла:
Мне ўсьміхаецца мама.
Мама – мая сяброўка,
Мама – мая апора.
І паўтару я зноўку:
Мы разам у шчасці і горы.
А калі мама сумуе –
Сумна і мне таксама,
Суцешыць хачу дарагую,
Любую, мілую маму.
Мамачка, усьміхайся!
Шчасця табе я жадаю!
Вясёлай заўжды заставайся,
Любіць цябе я абяцаю!
Хто праз мяне не спаў ночы?
Хто для мяне блізкі самы?
Успомню я родныя вочы,
Успомню ўсьмешку мамы.

 Бабуля

“Унучка, люблю свайго сына!
Кажуць, ён п’е гарэлку…
Я яго не пакіну,
Справіцца ён з бутэлькай.
Гэта мая крывінка,
Гэта сынок мой любы!
Толькі што робіш, сынку?
Вядзеш ты сябе да згубы…”
Сумна бывае бабулі,
Сэрца баліць за дзядзьку,
Лёс дзіцяці хвалюе,
Як і любую маці…
П’янству прычына знайшлася:
Ракавая пухліна.
Болей няма няшчасця:
Маці хавае сына.
Гору ніхто не паможа,
Хіба самой умерці…
Сэрца трываць не можа,
Стогне матчына сэрца.
Слёзы не высыхаюць:
Як цяпер жыць на свеце?
Родныя паміраюць,
Самыя блізкія, дзеці…
Час ідзе несупынна,
Толькі зусім неўзабаве
Непадалёк ад сына
Маці яго пахавалі…

© 2010-2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Разработка БЕЛТА

ГУО БелМАПО Гродненский государственный университет имени Янки Купалы Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет КИИ МЧС РБ Гомельский государственный университет им. П. О. Сухого Белорусский государственный медицинский университет Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина

Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь

e-mail: post@pac.by

Телефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64

© 2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь