Повышение квалификации
Повышение квалификации
Главная Авторитетное мнение Шанхайская арганiзацыя супрацоунiцтва: новыя перспектывы

Шанхайская арганiзацыя супрацоунiцтва: новыя перспектывы

Шанхайская арганiзацыя супрацоунiцтва: новыя перспектывы

С. КИЗИМА,

заведующий кафедрой международных отношений Академии управления при Президенте Республики Беларусь, доктор политических наук, доцент

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва: новыя перспектывы

Стварэнне Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у 2001 годзе стала сапраўднай сенсацыяй. ШАС – першая еўразійская арганізацыя па бяспецы. Заснавальнікамі яе выступілі адразу Расія і Кітай, адносіны якіх яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў да гэтага цяжка было назваць ідэальнымі. Вядома, удзельнікамі ШАС з'яўляюцца і іншыя дзяржавы, якія знаходзяцца паблізу межаў Расіі і Кітая (Казахстан, Таджыкістан, Кыргызстан і Узбекістан), але вялікімі ядзернымі арсеналамі і арміямі валодаюць толькі два першыя ўдзельнікі.

Для Захаду з'яўленне ШАС стала сапраўдным кашмарам. Патэнцыял Кітая і Расіі і паасобку вялізны, і бачыць іх разам, калі яны мірна супрацоўнічаюць, для заходніх краін – вельмі непрыемны сюрпрыз.

Пра ступень таго ўражання, якое стварэнне ШАС аказала на заходні свет, можна меркаваць па колькасці артыкулаў у прэстыжных навуковых часопісах, што выдаюцца ў сталіцах еўраатлантычнага свету. Лік іх ідзе на сотні, а асобныя выпускі часопісаў цалкам прысвечаны ШАС. У іх вядучыя заходнія навукоўцы гадаюць, якім чынам развіццё ШАС можа адбіцца на прэрагатывах заходняга свету і як вядучым заходнім дзяржавам варта паводзіць сябе з гэтай арганізацыяй.

Невыпадковы таму і інтарэс многіх незаходніх краін свету да ўступлення ў ШАС. Частка з іх хацела б стаць паўнапраўнымі членамі арганізацыі, частка хоча абмежавацца назіральным статусам. За мінулыя гады назіральнікамі сталі Індыя, Іран, Манголія, Пакістан і Ісламская Рэспубліка Афганістан. Насельніцтва гэтых краін набліжаецца да 1,5 мільярда чалавек, што яўна сведчыць аб самым сур'ёзным статусе ШАС у свеце.

Цікава і тое, што насельніцтва ў краінах-партнёрах супастаўнае з насельніцтвам у краінах-заснавальніках арганізацыі, хоць трэба адзначыць, што эканамічны і рэсурсавы патэнцыял краін-заснавальнікаў нашмат больш сур'ёзны. Наша краіна змагла стаць партнёрам па дыялогу ШАС. У тым жа статусе знаходзяцца Шры-Ланка і Турцыя. Пры гэтым Турцыя змагла далучыцца да працы арганізацыі значна пазней, чым Беларусь.

У 2013 годзе на пасаду Генеральнага сакратара ШАС заступіў прадстаўнік Расіі Дзмітрый Мезенцаў, з чым у Беларусі звязваюцца пэўныя чаканні па развіцці супрацоўніцтва з ШАС. Адным з фарматаў, у рамках якога ўжо ёсць пэўныя поспехі, з'яўляецца актыўны ўдзел Беларусі ў Форуме Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён з'яўляецца шматбаковым грамадскім кансультацыйна-экспертным механізмам, утвораным для навуковай падтрымкі арганізацыі, узаемадзеяння навукова-даследчых і паліталагічных цэнтраў дзяржаў-членаў і правядзення сумесных даследаванняў.

Форум ШАС быў створаны ў маі 2006 года, і яго пасяджэнні праходзяць па прынцыпе штогадовай ратацыі сярод дзяржаў-членаў арганізацыі. У 2013 годзе прыём удзельнікаў ажыццяўляў Кітай у асобе такіх аўтарытэтных даследчых цэнтраў, як Кітайскі цэнтр даследаванняў ШАС і Кітайскі інстытут міжнародных праблем.

Выступаючы на пасяджэнні Форума, намеснік міністра замежных спраў КНР Чэн Гапін адзначыў, што ў рамках арганізацыі ажыццяўляецца развіццё міждзяржаўных адносін новага тыпу краін – удзельніц ШАС, для якіх характэрны прынцыпы недалучэння да блокаў, адмова ад канфрантацыі і ад накіраванасці супраць трэціх бакоў. Ён таксама праінфармаваў, што Кітай заснаваў Камітэт па садзейнічанні добрасуседству, дружбе і супрацоўніцтву ШАС, які неўзабаве распачне працу. Ён таксама заклікаў іншыя дзяржавы – члены ШАС адкрыць свае камітэты, каб, "працуючы супольна", адыгрываць пазітыўную ролю ў пачашчэнні кантактаў паміж іх народамі і пашырэнні гуманітарнага і культурнага ўзаемадзеяння.

На форуме абмяркоўваліся і іншыя пытанні, у тым ліку тое, як ШАС можа паўплываць на рэгіянальнае эканамічнае супрацоўніцтва, якім чынам развіваць рэгіянальныя сувязі ў сферы бяспекі і якія перспектывы развіцця арганізацыі ў цэлым, зыходзячы з аналізу ўжо праведзенай працы.

Несумненна, што стварэнне ШАС і ажыццяўленне гэтай арганізацыяй сістэмнай працы адбілася пазітыўна на перспектывах развіцця як бяспекі, так і эканомікі ў Еўразіі. Любыя праблемы, не даводзячы іх да абвастрэння, цяпер можна абмеркаваць у складзе ўдзельнікаў, якія прадстаўляюць самыя важныя дзяржавы на гэтым кантыненце. Інтарэс для членства ў ШАС заключаецца і ў тым, што ў рамках арганізацыі сканцэнтраваны вялізны фінансавы і эканамічны патэнцыял. Сёння разглядаюцца перспектывы заснавання Спецыяльнага рахунку (фонду) і стварэння Банка развіцця ШАС, якія змогуць ажыццяўляць фінансавае суправаджэнне шматбаковых гандлёва-эканамічных праектаў. Рэалізацыя маштабных праектаў дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы, палепшыць інфраструктуру для гандлю і лагістыкі. Безумоўна, выйграе ад гэтага і Беларусь.

Газета "Звязда" 17.05.2013

© 2010-2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Разработка БЕЛТА

ГУО БелМАПО Гродненский государственный университет имени Янки Купалы Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет КИИ МЧС РБ Гомельский государственный университет им. П. О. Сухого Белорусский государственный медицинский университет Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина

Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь

e-mail: post@pac.by

Телефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64

© 2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь