Повышение квалификации
Повышение квалификации
Главная Авторитетное мнение Сацыяльныя наступствы крызісу ў Еўрасаюзе

Сацыяльныя наступствы крызісу ў Еўрасаюзе

Сацыяльныя наступствы крызісу ў Еўрасаюзе

С. КИЗИМА,
заведующий кафедрой международных отношений Академии управления при Президенте Республики Беларусь, доктор политических наук, доцент

Сацыяльныя наступствы крызісу ў Еўрасаюзе

У канцы лютага Еўракамісія апублікавала важны прагноз па перспектывах развіцця эканомікі еўразоны і Еўрасаюза на бліжэйшыя гады. Нягледзячы на пэўны пазітыў (скарачэнне дэфіцыту бюджэту краін еўразоны), абвешчана і шмат негатыўных фактараў. Перш за ўсё, у адрозненне ад ранейшых чаканняў, ВУП еўразоны не вырасце ў гэтым годзе, а зноў скароціцца. ВУП Еўрасаюза можа сёлета вырасці, але на зусім невялікую велічыню – 0,1%. Не дзіўна, што ўсё гэта вядзе і да іншых негатыўных наступстваў, уключаючы далейшы рост беспрацоўя, якое сёлета можа вырасці да 12,2%. Будуць таксама расці і агульны доўг еўразоны, і агульны доўг усяго Еўрасаюза. У выніку цярпенне насельніцтва ў многіх краінах Еўрасаюза заканчваецца. Ахвярамі лютага сталі ўрады Балгарыі і Славеніі.

Балгарыя з'яўляецца адной з самых праблемных у плане эканамічнага развіцця краін Еўрасаюза. Нягледзячы на пазітыўны прагноз эканамічнага росту (Еўракамісія прадказвае рост балгарскай эканомікі ў гэтым годзе на 1,4%), беспрацоўе ў краіне складае больш як 12%. Больш чым 200 тысяч балгар не могуць знайсці працу ўжо больш як два гады. У адпаведнасці з адным з дакладаў Еўракамісіі, для больш чым 49% балгар існуе высокая рызыка збяднення. Адзначаецца, што ўжо цяпер 44% жыхароў краіны аказаліся ў сітуацыі жорсткай матэрыяльнай нястачы. Да гэтага ўзроўню ў ЕС адносяць грамадзян, якія не могуць дазволіць сабе аплаціць рахункі за камунальную плату або іпатэку, падтрымліваць у халодны час неабходную тэмпературу ў сваім жыллі або аплаціць раз у год нават тыднёвы адпачынак за межамі свайго месца жыхарства. На жаль, Балгарыя з'яўляецца таксама найбяднейшай краінай Еўрасаюза. ВУП на душу па выніках 2011 года склаў толькі 46% ад сярэдняга ўзроўню па ЕС. З'яўляецца праблемай і тое, што багатыя краіны ЕС не рвуцца аказваць садзейнічанне Балгарыі ў вырашэнні яе праблем. Больш за тое, Германія, да прыкладу, катэгарычна не хоча бачыць Балгарыю членам Шэнгенскай зоны.

На жаль, з-за ўзніклых праблем знізілася сацыяльная падтрымка насельніцтва. Асабліва скандальная сітуацыя склалася ў электраэнергетыцы. Так, калі нядаўна насельніцтвам былі атрыманы квітанцыі аб аплаце электраэнергіі за студзень, некаторыя пенсіянеры пачалі скардзіцца, што іх пенсіі стала не хапаць для аплаты ўжо толькі аднаго рахунку за электрычнасць, не кажучы ўжо пра кошт іншых камунальных паслуг.

Электраэнергія стала такой дарагой, што Балгарскі мітрапаліт Плоўдзіўскі Мікалай ахвяраваў свой гадзіннік царкве Святой Марыны, каб яна змагла аплаціць даўгі за электрычнасць.

Пры гэтым краіна валодае ўласнай атамнай станцыяй – а гэта самы танны від электраэнергіі ў ЕС. Але абвастрае сітуацыю тое, што частку энергетычных кампаній краіны набылі амерыканцы, якім тут жа спатрэбілася апраўдаць за кошт высокіх цэн на электраэнергію для насельніцтва ўкладзеныя сродкі. Пры гэтым пасрэднікамі пры продажы электраэнергіі насельніцтву зрабілі іншыя замежныя кампаніі. Не дзіўна, што іншаземцаў зусім не хвалявалі сацыяльныя патрэбы насельніцтва Балгарыі. Яны ўключылі ў рахункі і выдаткі на высокі кошт праграмы па развіцці альтэрнатыўнай энергетыкі. Як вядома, электраэнергія, што атрымліваецца ад сонечных калектараў, нашмат даражэйшая за электраэнергію, вырабленую на атамных, гідра- і вугальных станцыях. У выніку масавых пратэстаў ураду прыйшлося падаць у адстаўку.

Усё ж будзем спадзявацца, што эканамічная і сацыяльная сітуацыя ў краіне, праблемы ў якой беларусы традыцыйна прымаюць блізка да сэрца, палепшыцца і брацкі балгарскі народ зможа вырашыць свае праблемы пры новым урадзе.

Услед за адстаўкай балгарскага ўрада змяніўся і ўрад у іншай славянскай краіне – Славеніі. Падзенне эканомікі склала 2,3% у 2012 годзе, і чаканы вынік 2013 года таксама несуцяшальны: чакаецца падзенне ВУП на 2%.

У якасці адной з прычын урадавага крызісу насельніцтва Славеніі, якая выключна ўдала размешчана паміж дзвюма высокаразвітымі эканомікамі, італьянскай і аўстрыйскай, угледзела ў карупцыі. У студзені адбыўся даклад антыкарупцыйнай камісіі, у якім змяшчаліся абвінавачванні ў адрас прэм'ер-міністра аб тым, што ён не задэклараваў больш за 200 тысяч еўра. А ўлічваючы, што 84% славенцаў выказалі ў адным з апытанняў сваю незадаволенасць працай урада, далей падзеі развіваліся даволі хутка. Пасля адмовы прэм'ер-міністра сысці ў адстаўку з яго ўрада сталі выходзіць прадстаўнікі іншых палітычных партый. А 28 лютага парламент адправіў прэм'ера ў адстаўку. Новым прэм'ер-міністрам Славеніі стала Аленка Братушак, якая нядаўна ўзначаліла партыю "Пазітыўная Славенія" (дарэчы, пасля таго, як папярэдні лідар партыі таксама быў западозраны ў карупцыі).

Такім чынам, адной з галоўных праблем Еўрасаюза становіцца нарастальная сацыяльная нестабільнасць у найбольш уразлівых эканоміках. Прычын для песімізму ў насельніцтва ў іх вельмі шмат, для аптымізму – мала.

Да таго ж у Еўрасаюзе цудоўна навучыліся выяўляць і абнародаваць праблемы такіх эканомік, але не могуць пахваліцца ўменнем фарміраваць адэкватныя праграмы па вырашэнні гэтых праблем.

Газета "Звязда" 05.03.2013

© 2010-2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Разработка БЕЛТА

ГУО БелМАПО Гродненский государственный университет имени Янки Купалы Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет КИИ МЧС РБ Гомельский государственный университет им. П. О. Сухого Белорусский государственный медицинский университет Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина

Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь

e-mail: post@pac.by

Телефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64

© 2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь