Повышение квалификации
Повышение квалификации
Главная Авторитетное мнение Беларускi iнтарэс у Інданезii

Беларускi iнтарэс у Інданезii

Беларускi iнтарэс у Інданезii

С. КИЗИМА,
заведующий кафедрой международных отношений Академии управления при Президенте Республики Беларусь, доктор политических наук, доцент

Беларускi iнтарэс у Інданезii

Iнданезiя з'яўляецца па многiх параметрах краiнай выключнай i ўнiкальнай. Знаходзячыся на чацвёртым месцы ў свеце па колькасцi насельнiцтва з прыкладна 240 млн жыхароў, яна можа з часам выйсцi на трэцяе месца, абагнаўшы ЗША, калi цяперашнiя тэмпы нараджальнасцi захаваюцца i ў наступныя дзесяцiгоддзi. Уся гэтая вялiзная маса насельнiцтва сканцэнтравана на некалькiх тысячах астравоў, якiя складаюць тэрыторыю краiны (пры тым, што ў Iнданезii больш за 17,5 тысячы астравоў, толькi частка з iх заселена). З унiкальных адметнасцяў трэба адзначыць таксама, што гэта найбуйнейшая па насельнiцтве iсламская краiна ў свеце.

У апошнiя гады Iнданезiя змагла забяспечыць нядрэнныя тэмпы эканамiчнага росту, якiя пазiтыўна адбiваюцца на ёмiстасцi ўнутранага рынку i росце ўплыву краiны ў сусветным гандлi. Iнданезiя з ВУП больш чым у 1,2 трыльёна долараў ужо ўвайшла ў склад G-20, у якi ўваходзяць 20 найбольш буйных эканомiк свету, i ў гэты момант ужо агучаны амбiцыйныя планы па ўваходжаннi краiны ў блiжэйшым дзесяцiгоддзi ў дзясятку найбуйнейшых эканомiк свету. Акрамя гэтага, краiна ўвайшла ў спiс адзiнаццацi найбольш перспектыўных эканомiк, якiя, на думку аналiтыкаў Goldman Sachs, услед за краiнамi БРIК, акажуць найбольшы ўплыў на свет у наступныя дзесяцiгоддзi, выцясняючы з цэнтра ўвагi заходнiя краiны, якiя пануюць сёння. Усё гэта непазбежна адбiваецца i на палiтычным уплыве дзяржавы. Да кiраўнiцтва краiны ўсё ў большай ступенi прыслухваюцца ва ўплывовых мiжнародных арганiзацыях, меркаванне лiдараў Iнданезii становiцца важным для найбуйнейшых дзяржаў свету.

Як вядома, Беларусь у рамках стратэгii па дыверсiфiкацыi свайго экспарту iмкнецца знайсцi новыя рынкi збыту для сваiх тавараў. Iнданезiйскi рынак з яго вялiкiм насельнiцтвам i пазiтыўным ростам эканамiчнага патэнцыялу выглядае дастаткова прывабна. Гэта стала асноўным фактарам для адкрыцця ў 2011 годзе ў гэтай краiне беларускага пасольства. Зараз нарастальны пазiтыў у адносiнах дзвюх краiн пацягнуў за сабой i вiзiт беларускага Прэзiдэнта, падчас якога будзе магчымасць канчаткова вызначыцца з прыярытэтамi супрацоўнiцтва.

Ёсць перспектывы для паставак беларускай тэхнiкi, асаблiва кар'ерных самазвалаў, грузавiкоў i трактароў. Карыстаецца нядрэнным попытам у iнданезiйцаў беларуская шынная прадукцыя. Асаблiвы iнтарэс у Беларусi ёсць i да супрацоўнiцтва ў сферы паслуг. Улiчваючы велiзарную адлегласць памiж краiнамi, менавiта экспарт паслуг можа стаць найбольш высокапрыбытковай сферай для маштабнага прыходу Беларусi на гэты рынак. Як паказаў вопыт Венесуэлы, падставы для такiх перспектыў ёсць.

Акрамя беларускага экспарту ў Iнданезiю, гэта краiна цiкавая нам i як перспектыўны iнвестар у праекты на тэрыторыi Беларусi. У прыватнасцi, увагу iнданезiйскiх бiзнэсменаў ужо прыцягнула наша сельская гаспадарка.

Iнвестары прапрацоўваюць праекты па ўкладаннi сродкаў у малочную прамысловасць i вытворчасць макаронных вырабаў. Частка вырабленай прадукцыi можа пасля экспартавацца ў Iнданезiю, стаўшы важным аспектам забеспячэння харчовай бяспекi гэтай краiны.

Адным з ключавых момантаў, што выклiкаюць асаблiвы iнтарэс Беларусi да Iнданезii, з'яўляецца членства гэтай краiны ў Асацыяцыi краiн Паўднёва-Усходняй Азii (АСЕАН). У рамках гэтай арганiзацыi дзесяць дзяржаў рэгiёна выводзяць свае адносiны на новы палiтычны i эканамiчны ўзровень, i сакратарыят яе размешчаны ў сталiцы Iнданезii Джакарце. Насельнiцтва краiн АСЕАН складае больш як 600 млн чалавек, а ВУП перавышае 3 трыльёны долараў. Iнданезiя можа стаць для Беларусi трамплiнам для ўваходу беларускiх тавараў i паслуг на рынкi iншых краiн арганiзацыi. У сваю чаргу, iнтарэс Iнданезii да супрацоўнiцтва з Беларуссю, сярэдняй па памеры еўрапейскай краiнай з невялiкiм па мерках Iнданезii насельнiцтвам, расце па меры стварэння новых структур у рамках еўразiйскай iнтэграцыi. Наяўнасць амбiцыйных планаў у iнданезiйскага кiраўнiцтва па развiццi эканомiкi краiны мае на ўвазе пошук новых рынкаў збыту. Найбуйнейшая па тэрыторыi на планеце iнтэграцыйная прастора ў рамках Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы з ВУП у 2,5 трыльёна долараў i насельнiцтвам амаль у 170 мiльёнаў чалавек выглядае для Iнданезii вельмi прывабна. I Беларусь пастараецца стаць для Iнданезii важным элементам будучага супрацоўнiцтва з Мытным саюзам як па лiнii самой Iнданезii, так i па лiнii АСЕАН.

Нядрэнныя перспектывы ёсць у Беларусi i Iнданезii i па супрацоўнiцтве ў рамках Руху недалучэння. Нягледзячы на тое, што тут у асноўным iснуюць магчымасцi ў рамках палiтычнага, а не эканамiчнага супрацоўнiцтва, i яны з'яўляюцца для нас не лiшнiмi. Разам з ростам эканомiк краiн, якiя ўваходзяць у гэтую арганiзацыю, павялiчваецца i патэнцыял палiтычнага ўплыву краiн-удзельнiц.

Газета "Звязда" 19.03.2013

© 2010-2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Разработка БЕЛТА

ГУО БелМАПО Гродненский государственный университет имени Янки Купалы Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет КИИ МЧС РБ Гомельский государственный университет им. П. О. Сухого Белорусский государственный медицинский университет Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина

Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь

e-mail: post@pac.by

Телефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64

© 2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь