Повышение квалификации
Повышение квалификации

Новая стратегия

Новая стратегия

И. НОВИКОВА,

заведующий кафедрой экономической теории, доктор экономических наук, профессор

Новая стратэгія

У Беларусі ёсць шанц на стварэнне яшчэ адной папулярнай камп'ютарнай гульні-стратэгіі. Знакамітыя і вельмі паспяховыя камерцыйныя беларускія танчыкі, думаю, ужо дастаткова надакучылі. Цяпер прыйшоў час дапамогі краіне. Уявім сабе, што нашы ІT-геніі стварылі гульню пад назвай "Новая стратэгія беларускай эканомікі", дзе можна было б прапаноўваць і спрабаваць розныя варыянты для далейшага развіцця краіны. Карысная была б гульня. І своечасовая. Бо, па словах Ірыны Новікавай, загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктара эканамічных навук, прафесара, беларускай эканоміцы, як паветра, неабходна новая стратэгія. Спецыяліст таксама заяўляе, што чэргі ў абменніках часовыя, а адсутнасць росту эканомікі не заўсёды з'яўляецца дрэнным фактарам.

– Як адчувае сябе зараз наша эканоміка? Даўгі выплачваем, мадэрнізацыю, кажуць, праводзім, склады спрабуем разгружаць, але народ усё роўна непакоіцца...

– На складах зараз 78% ад сярэднямесячнага запасу. Ужо не 100, і гэта радуе. Зразумела, што і тое не вельмі шыкоўна, – трэба зніжаць. Але такая сітуацыя не надзвычайная. Тут можна зрабіць зніжку на тое, што зараз ўсе пасыходзілі ў адпачынкі, тавараправодныя сеткі не асабліва працуюць. Ва ўсялякім разе, урад паабяцаў, што да верасня склады разгрузяць.

– Але ж і часу не так шмат...

– Аднак урад "прабіў" кітайскі крэдыт. Безумоўна, мадэрнізацыя павінна ісці. Але, як сказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч, яна прабуксоўвае. Пажывём – убачым. Але я магу вам сказаць, што высокатэхналагічнай прадукцыі, якую адгружаюць, зараз у агульным аб'ёме 17%. Гэта добры працэнт. Зусім нядаўна было толькі пяць. Так што ёсць і рух, адчувальныя і перспектывы.

– Што можаце сказаць пра нашы даўгі і выплаты па іх?

– ЕўрАзЭС нам абяцаў шэсць траншаў крэдыту. Пяць мы ўжо атрымалі. Апошні, шосты, транш павінен прыйсці да нас, па-мойму, у лістападзе. Ніякіх заўваг яны нам не робяць, хаця мы і не выканалі некаторых параметраў – не павысілі кошт праезду ў грамадскім транспарце, а таксама кошт камунальных паслуг. І мы атрымаем 440 мільёнаў долараў. Таму з даўгамі асаблівых праблем няма. Зразумела, што тут выбудоўваецца "піраміда": грошы, атрыманыя па крэдытах, аддаём па даўгах і гэтак далей...

– Што тады людзям думаць пра курс, які скача то ўніз, то ўверх?

– Гэта таксама не страшна. Сітуацыя такая: напрыканцы ліпеня сярэднямесячная зарплата, па інфармацыі Белстата, дасягнула 5 160 000 рублёў. Перавысілі 500-доларавы парог. Але, калі пачынаеш глядзець па групах насельніцтва, то большасць насельніцтва атрымлівае менш за 500 долараў. Гэта значыць, што пачынае расці разрыў паміж высокадаходнымі і нізкадаходнымі групамі. Чаму кінуліся ўсе па валюту? Па-першае, час адпачынкаў заўсёды правакаваў скупку валюты. Але ў сённяшняй сітуацыі тыя, хто не патрапіў у высокадаходную групу, атрымалі адпускныя. Уявім сабе, што паехаць нікуды не змаглі. Куды яны ўклалі гэтыя грошы? Пачалі купляць валюту. Кажуць, што купляюць па 100-200 долараў. Вось гэтыя долары, у якія ўкладваюцца. Калі б паехалі, то таксама, відаць, скуплівалі. Больш дакладна можна будзе сказаць у верасні, калі атрымаем інфармацыю аб тым, колькі людзей ездзіла куды-небудзь. З іншага боку, у нас на 20% павялічыліся рэальныя даходы (тое, за што можна штосьці купіць). Інфляцыя таксама, якая б ні была, але ёсць. Пасля павелічэння даходаў рознічны тавараабарот вырас далёка не ў адпаведных памерах. Значыць, народ не купляе, а шукае, куды ўкласці грошы. Іншая справа, што ад гэтага не развіваюцца фінансавыя рынкі. Калі была б прыватызацыя, асабіста вы, калі ў вас ёсць лішкі грошай, захацелі б укласці свае зберажэнні, напрыклад, у акцыі прадпрыемстваў ці якія іншыя каштоўныя паперы. Пры любой нармальнай эканоміцы ў людзей ёсць зберажэнні. І іх трэба некуды ўкладваць. А ў нас можна толькі пакласці грошы на дэпазіты. Іншых варыянтаў для зберажэнняў няма. І зараз амаль усе грошы ідуць толькі ў валюту. Такое ўражанне, што спецыяльна падтрымліваецца такая сітуацыя, калі толькі ў валюту можна ўкладваць.

– Нават аблігацыі і тыя ў валюце былі выпушчаны...

– Так, сапраўды. Але за кошт атрыманых грошай выплачаны працэнт па знешнім доўгу. Даходнасць па аблігацыях высокая, таму людзі і пайшлі іх купляць. Ну а цяпер зноў-такі "піраміда" выбудоўваецца. І калі не будзе мадэрнізацыі і эканоміка не запрацуе, гэтая "піраміда" можа абрынуцца.

– Але хутка канец 2013 года. Гэта час выплат па гадавых аблігацыях. Атрымліваецца, што дзяржаве давядзецца вярнуць гэтыя грошы ды яшчэ зверху 7% даплаціць...

– Не забывайце пра звязаны кітайскі крэдыт. Грошы ўсё ж такі прыйдуць.

– Значыць, грошы вернуць? Не трэба баяцца?

– Не, не трэба. Зразумела, усім вернуць грошы. Яшчэ адзін транш ЕўрАзЭС таксама прыйдзе. А паколькі мы добра выплачваем, то і яшчэ зможам узяць. Не думаю ўсё ж, што варта хвалявацца. Я пакуль што крытычнай сітуацыі не бачу. Паглядзім яшчэ праз месяцы два-тры.

– Зусім нядаўна Нацыянальны банк паведаміў, што ў жніўні ізноў стаўку рэфінансавання зніжаць не збіраюцца. Добра гэта ці не? Здаецца, для эканомікі лепш, каб стаўка была ніжэйшай...

– Безумоўна. Што такое стаўка рэфінансавання? Гэта цана грошай, якія можна ўзяць. І чым гэтыя грошы танней, тым больш будуць іх браць, рабіць інвестыцыі, а значыць, будзе працаваць эканоміка. Але адразу хачу сказаць: мы паставілі сабе задачу вельмі высокага працэнту росту. Ён нам не патрэбны зараз. І тое, што крэдыт дарагі і што эканоміка не будзе выпускаць больш прадукцыі, – гэта таксама нядрэнна. Патлумачу чаму. Прадукцыя будзе ляжаць на складах пакуль. У 1970-я гады Швецыя зрабіла памылку ў падобнай сітуацыі. Ва ўсіх школах бізнесу гэта выкладаецца. Іх урад хацеў пераскочыць цераз крызіс праз працу на склад. Думалі, што калі скончыцца крызіс, яны выйдуць з прадукцыяй на рынкі і прададуць яе. Але праз два гады, калі крызіс скончыўся, прадукцыя аказалася састарэлай. Амерыканскія, японскія, германскія і іншыя прадпрыемствы перабудавалі сваю эканоміку і сталі выпускаць новую прадукцыю. Таму нам трэба пазбягаць "шведскага рашэння". Калі вы кажаце, што трэба знізіць стаўку рэфінансавання, – так, безумоўна. Але што выпускаць?

– Можа быць, гэта паўплывала б на выпуск нечага новага...

– Якім чынам? На якія рынкі гэта пасля прадаваць? Вы што, новыя трактары будзеце рабіць? Напэўна, вы чулі, што Саtеrріllаr збіраецца будаваць пад Санкт-Пецярбургам завод велікагрузных аўтамабіляў. Расія іх пусціла на рынак. Калі раней тэлефанавалі на наш БелАЗ і размова ішла аб прыватызацыі (але я не ўпэўнена, што трэба прыватызаваць наш БелАЗ і прадаваць яго Саtеrріllаr), то цяпер што адбудзецца? Наш асноўны рынак – Расія і Украіна. Сітуацыя няпростая. Павінна з'яўляцца нейкая інавацыйная прадукцыя. Але ці будзе яна запатрабавана на рынку? Вытворцы ёсць паўсюль, і будуць падтрымліваць сваіх. Магчыма, лепш прытрымаць коней і не спяшацца. Ва ўсіх краінах, калі ёсць рост у 0,5%, – гэта лічыцца вельмі добрым паказчыкам. А мы ставім задачу – 8%. Нават у кітайцаў эканамічны рост замарудзіўся. Таму не трэба баяцца высокай стаўкі. Калі яе знізіць, то будзе адток укладаў у беларускіх рублях. І зноў пачнуцца абменнікі. Тады ўсё і абрынецца. Таму пакуль што тут палітыка правільная праводзіцца.

– Пачакайце: калі эканоміка не будзе нічога вырабляць, то ці будуць плаціць зарплаты людзям? На гэта і так ужо некаторыя прадпрыемствы бяруць крэдыты.

– Абсалютна правільна. Менавіта таму неабходна стратэгія, што мы павінны выпускаць, што мы павінны перабудоўваць, што мадэрнізаваць. Калі мы збіраемся мадэрнізаваць трактарны завод, то якія будуць трактары і дзе будуць нашы рынкі? Мадэрнізацыю трэба пачынаць з рынкаў. Гэта тычыцца ўсёй традыцыйнай прадукцыі. Я рабіла аналіз 2010-2011 гадоў: у Еўропу было прададзена ўсяго на 22 трактары больш. Калі хочам заняць еўрапейскі рынак, то трэба падумаць, ці зможам мы пацясніць усе іх брэнды. Іншая справа – падумаць аб тым, якія новыя тэхналогіі лепш выкарыстоўваць, як выбудоўваць навуковыя даследаванні, што мы хочам у рэшце рэшт атрымаць. Вось у гэтым кірунку трэба працаваць. Патрэбна прынцыпова новая стратэгія. Больш зразумелая сітуацыя будзе напрыканцы верасня.

Газета «Звязда» 21.08.2013

© 2010-2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Разработка БЕЛТА

ГУО БелМАПО Гродненский государственный университет имени Янки Купалы Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет КИИ МЧС РБ Гомельский государственный университет им. П. О. Сухого Белорусский государственный медицинский университет Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина

Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь

e-mail: post@pac.by

Телефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64

© 2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь