Повышение квалификации
Повышение квалификации

Ямал – Еўропа-2

Ямал – Еўропа-2

С. КИЗИМА,
заведующий кафедрой международных отношений Академии управления при Президенте Республики Беларусь, доктор политических наук, доцент

Ямал – Еўропа-2

У пачатку красавіка 2013 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў "Газпраму" вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода "Ямал – Еўропа-2" праз Беларусь для паставак газу ў Польшчу, Славакію і Венгрыю. Аб'ём газу, які пастаўляецца, можа скласці каля 15 млрд кубаметраў. У сувязі з гэтым заканамерна пытанне: якія практычныя наступствы гэта можа пацягнуць для Беларусі?

Як вядома, сёння Беларусь з'яўляецца асноўнай краінай-транзіцёрам для паставак у Еўрасаюз з Расіі нафты, а Украіна – газу. Эксплуатацыя Расіяй "Паўночнага патоку" для транспартавання часткі газу, які раней накіроўваўся ў ЕС праз Украіну, і будаўніцтва газаправодаў "Ямал – Еўропа-2" і "Паўднёвага патоку" можа карэнным чынам змяніць сітуацыю. У выніку Беларусь можа стаць больш важнай транзітнай краінай для Расіі, чым Украіна, і ў плане паставак нафты, і ў плане паставак газу на самы важны для яе рынак – Еўрасаюза.

Гэта лагічна, улічваючы, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў інтэграцыйных праектах з Расіяй, а Украіна – не. У сувязі з гэтым для Расіі яўна бяспечней давяраць самыя важныя праекты найбольш блізкім саюзнікам.

Пры гэтым улічым, што па маштабе гэты інвестпраект складзе мільярды долараў, а гэта вельмі выгадны для Беларусі аб'ём работ.

Праўда, уводу ў строй другой лініі давядзецца пачакаць. У выпадку ўхвалення праекта "Газпрам" гатовы пачаць яго будаўніцтва з тым, каб пусціць па лініі газ у 2018–2019 гадах. Пра сур'ёзнасць намераў сведчыць тое, што "Газпрам" папярэдне правёў перамовы з Польшчай, Венгрыяй, Славакіяй на карпаратыўным узроўні, а з Польшчай быў нават падпісаны папярэдні мемарандум. Праўда, паведамленне аб падпісаным з "Газпрамам" мемарандуме стала сюрпрызам для прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, які шукае альтэрнатывы для паставак газу з Расіі ў Польшчу.

У той жа час вопыт ужо рэалізаваных праектаў паказаў, што "Газпрам" здольны ўплываць на меркаванні палітыкаў Еўрасаюза, прыцягваючы да будаўніцтва сваіх трубаправодаў буйныя кампаніі з ЕС, значны капітал і лабісцкія магчымасці якіх здольны зламаць волю любога праціўніка новых інвестыцыйных праектаў "Газпрама".

У вяртанні Расіі да праекта будаўніцтва другой чаргі газаправода праз Беларусь важныя і эканамічныя довады. Хутка на рынак ЕС пачне паступаць у вялікіх аб'ёмах сланцавы газ з ЗША, канкурэнцыя цэн абвострыцца і "Газпраму" давядзецца зніжаць кошт транзіту расійскага газу ў ЕС. Ужо даўно падлічана, што беларускі маршрут з'яўляецца найбольш танным для "Газпрама". Гэта падчас размовы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным пацвердзіў і кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер, які адзначыў: "Мы прапрацоўваем варыянты будаўніцтва газаправода з тэрыторыі Беларусі з разуменнем таго, што сёння транзіт праз тэрыторыю Беларусі па трубаправоду "Ямал – Еўропа-1" з'яўляецца самым эканамічна эфектыўным". Дадатковая ветка праз Беларусь дазволіць Расіі з вялікай выгадай для сябе пастаўляць у ЕС вялікія аб'ёмы газу эканомным беларускім маршрутам.

Відавочная і выгада Беларусі – вялікія аб'ёмы транзіту газу праз Беларусь азначаюць вялікія паступленні ў беларускі бюджэт. Удасца някепска зарабіць і на будаўніцтве самога газаправода. Будуць створаны дадатковыя працоўныя месцы пасля яго будаўніцтва. Павысіцца прэстыж Беларусі як галоўнага транзіцёра расійскіх энергарэсурсаў для ЕС і значэнне нашай краіны для Расіі. Рэалізацыя падобнага праекта падкрэсліць і высокі ўзровень даверу паміж Расіяй і Беларуссю, што будзе пазітыўна ацэнена іншымі патэнцыяльнымі інвестарамі. Падобная дынаміка будзе непазбежна ўлічвацца і нашымі еўрапейскімі партнёрамі.

У цэлым рэабілітацыя падобнага праекта яшчэ раз прыцягне ўвагу патэнцыйных інвестараў да выгаднага геаграфічнага становішча нашай краіны, якое з'яўляецца адным з перспектыўных фактараў для мадэрнізацыі беларускай эканомікі. Відавочна, што сёння транзітны патэнцыял Беларусі выкарыстоўваецца яшчэ не ў поўнай меры. Эфектыўнасці яго выкарыстання будзе спрыяць маштабнае будаўніцтва лагістычных цэнтраў, якое поўным ходам ідзе ў краіне. Гэтае будаўніцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з лепшым замежным вопытам у гэтай сферы. Пасля яго завяршэння наша краіна зможа атрымліваць вялікія даходы з тых жа аб'ёмаў грузаў і павысіць сваю прыцягальнасць для атрымання новых аб'ёмаў транзітных грузаў.

Асноўны фактар для рэзкага павелічэння патокаў грузаў праз Беларусь будзе звязаны з наладжваннем маршрутаў з Азіі ў Еўропу і наадварот. Калі партнёраў з Кітая і Еўрасаюза ўдасца зацікавіць маршрутам паставак тавараў праз Казахстан, Расію і Беларусь, перспектывы росту патокаў грузаў будуць проста грандыёзнымі. Пэўны пазітыў для Беларусі заключаецца і ў нарошчванні паставак грузаў па маршруце з Чорнага мора да Балтыйскага, але тут цяжка чакаць такога ж росту грузапатокаў, як па маршруце ЕС – Азія.

Газета "Звязда" 19.04.2013

© 2010-2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Разработка БЕЛТА

ГУО БелМАПО Гродненский государственный университет имени Янки Купалы Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет КИИ МЧС РБ Гомельский государственный университет им. П. О. Сухого Белорусский государственный медицинский университет Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина

Московская 17, Минск, 220007, Республика Беларусь

e-mail: post@pac.by

Телефон: (+375 17) 229-51-11
Факс: (+375 17) 222-82-64

© 2016 Академия управления при Президенте Республики Беларусь