Галоўная Фота Акадэмічныя мерапрыемствы
Акадэмічныя мерапрыемствы
24 верасня 2010 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіў перад студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання
Колькасць фатаграфій у тэме: 6
24 верасня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіў перад студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання на тэму «Дзяржаўная кадравая палітыка на сучасным этапе». Прэзідэнт адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў, якіх цікавіла літаральна ўсё: ад перспектыў эканамічнага і палітычнага развіцця краіны да асабістага жыцця Кіраўніка дзяржавы. На памяць аб наведванні Акадэміі кіравання Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.
Дзень Акадэміі
Колькасць фатаграфій у тэме: 7
Урачысты сход прысвечаны 19-ай гадавіне заснавання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшоў 29 студзеня, дзе былі падведзены вынікі дзейнасці вну за 2009 год. Лепшыя супрацоўнікі атрымалі ганаровыя граматы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, выпускнікі Акадэміі. Павіншаваць вну з днём нараджэння прыбылі слухачы Інстытута дзяржаўнай службы і студэнты Інстытута кіраўніцкіх кадраў.
© 2011 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pac.by

Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64

Союз образовательных сайтов