Колькасць фатаграфій у тэме: 5
27 студзеня ў Акадэміі кіравання адбылося ўрачыстае адкрыццё спартыўнага блока. Спартыўны блок размясціўся ў цокальным паверсе першага навучальнага корпуса Акадэміі кіравання (вул. Маскоўская, 17).
У студэнтаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў і слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы з'явілася магчымасць займацца ў новай зале атлетызма і адрамантаванай зале аэробікі. Зала атлетызма абсталявана сучаснымі трэнажорамі для заняткаў сілавымі відамі спорту. Таксама ў спартыўным блоку пасля рэканструкцыі з'явіліся сучасныя раздзявальні і душавыя кабіны.