Колькасць фатаграфій у тэме: 8
24 лістапада Акадэмія кіравання адзначыла Міжнародны дзень студэнтаў. У гэты дзень кіраўніцтва вну ўзнагародзіла лепшых студэнтаў па выніках 2009 года, якія праявілі сябе ў вучэбнай, навуковай, спартыўнай і грамадскай дзейнасці. Студэнцкі савет Інстытута кіраўніцкіх кадраў падрыхтаваў мноства сюрпрызаў. Гэта – уручэнне «Студэнцкага Оскара» лепшым, на думку студэнтаў, выкладчыкам, падвядзенне вынікаў конкурсу «Студэнт года – 2009», шоу-праграма «Танцы з выкладчыкамі», конкурс «Інтуіцыя», у якім прынялі ўдзел дэканы факультэтаў кіравання і інавацыйнай падрыхтоўкі.