
19 кастрычніка ў Акадэміі кіравання адбылася лекцыя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя Рамеша Чандэра па тэме «Развіццё інфармацыйных тэхналогій у Індыі».
У сваім выступленні Рамеш Чандэр расказаў пра асноўныя этапы развіцця інфармацыйных тэхналогій у Індыі. Акрамя таго, ён адказаў на пытанні студэнтаў, якіх цікавіла не толькі супрацоўніцтва Беларусі і Індыі, але і фактары поспеху Індыі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.
У Акадэміі кіравання ўжо стала традыцыяй арганізоўваць сустрэчы з прадстаўнікамі замежных краін: у мінулым годзе Рамеш Чандэр ўжо наведваў акадэмію
29-30 сакавіка 2010 года Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь правяла першую сустрэчу рэктараў акадэмій і інстытутаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнай службы краін ЕўрАзЭС.
У рамках сустрэчы адбыліся Міжнародны дыялог «Актуальная кіраўніцкая адукацыя як адказ сучасным выклікам» і падпісанне статута Еўразійскай асацыяцыі нацыянальных акадэмій і інстытутаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнай службы. Акрамя таго, госці наведалі ў Мінску аўтамабільны і трактарны заводы, агракамбінат «Ждановічы», УП «Белкамунмаш», Нацыянальную бібліятэку.
12 лістапада ў Акадэмію кіравання нанеслі візіт дырэктар Дэпартамента эканамічных адносін Міністэрства замежных спраў Ізраіля Гіль Аскель і прадстаўнікі Пасольства Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эдуард Шапіра і памочнік Пасла па сувязях з грамадскасцю Вольга Дзмітровіч.
Удзельнікі мерапрыемства сустрэліся з рэктарам Анатолем Маразевічам. У рамках візіту Гіль Аксель выступіў з лекцыяй на англійскай мове перад студэнтамі Інстытута кіраўніцкіх кадраў, падчас якой асвяціў тэму «Эканоміка Ізраілю».
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pac.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64