Галоўная Навіны

Запрашаем да супрацоўніцтва ў галіне размеркавання выпускнікоў

9 лютага 2010

Паважаныя кіраўнікі дзяржаўных органаў, арганізацый, прадпрыемстваў! Інстытут кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання запрашае Вас да супрацоўніцтва ў галіне размеркавання выпускнікоў.

У чэрвені 2010 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбудзецца чарговы выпуск спецыялістаў, якія заканчваюць навучанне па наступных спецыяльнасцях:

  • «Дзяржаўнае кіраванне і права», кваліфікацыя – юрыст;
  • «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», кваліфікацыя – эканаміст-мэнэджэр;
  • «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», кваліфікацыя – мэнэджэр-эканаміст інфармацыйных сістэм.

Сярод выпускнікоў, якія навучаюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 55 % маюць адзнакі не ніжэй «сямі» балаў, 40 % з'яўляюцца кандыдатамі на атрыманне дыплома з адзнакай.

Усе студэнты прайшлі вытворчую практыку ў дзяржаўных органах, на вядучых прадпрыемствах рэспублікі.

Прыкладны пералік першасных пасад для выпускнікоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Паседжанні камісіі па размеркаванню адбудуцца з 23 па 25 сакавіка 2010 года.

Будзем удзячныя, калі Вы накіруеце заяўку да 15 сакавіка 2010 года па адрасе: 220007, г. Мінск, вул. Маскоўская, 17. Кантактны тэлефон: (+ 375 17) 226-37-47.

© Факультэт кіравання ІКК

© 2010 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pacademy.edu.by

Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64