
У фінал конкурсу бізнес-праектаў Еўрапейскай праграмы прадастаўлення стыпендый маладым навукоўцам Innovact-2010, які штогод праводзіцца пры садзейнічанні Еўрапейскай Камісіі, выйшаў аспірант завочнай формы навучання кафедры ідэалогіі і палітычных навук Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Антон Пруднікаў.
Удзел у конкурсе аспірант прыняў пры інфармацыйнай падтрымцы Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва і адукацыйных праграм Акадэміі кіравання.
Усе фіналісты праграмы атрымалі запрашэнне на Еўрапейскі форум інавацыйнага развіцця кампаній, які адбудзецца 2 сакавіка 2010 года ў г. Рэймс, Францыя.
Падрабязная інфармацыя аб згаданай Еўрапейскай праграме размешчана на сайце: www.innovact.com
© Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва і адукацыйных праграм