Галоўная Навіны

Валоданне замежнай мовай стала вызначальным пры наборы на новую спецыяльнасць у Акадэміі кіравання

26 ліпеня 2010

Валоданне замежнай мовай стала вызначальным пры наборы на новую спецыяльнасць «Дзяржаўнае будаўніцтва», падрыхтоўку па якой пачне Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у верасні бягучага года. Пра гэта паведаміў прарэктар па вучэбнай рабоце Акадэміі кіравання Сяргей Шаўрук.

Паводле яго слоў, задачай Інстытута дзяржаўнай службы з'яўляецца работа з кіраўніцкай элітай, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка дзеючых кіраўнікоў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 275 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у сферы кіравання» з 1 верасня 2010 года пачынаецца падрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі па завочнай форме навучання (на працягу трох гадоў) кіраўнікоў вышэйшага ўзроўню па новайспецыяльнасці – «Дзяржаўнае будаўніцтва».

«Размова ідзе пра тое, што людзі, якія ўжо сёння кіруюць вялікімі калектывамі, займаюць салідныя дзяржаўныя пасады, будуць мець магчымасць пры дапамозе выкладчыкаў Акадэміі кіравання значна павысіць свае кіраўніцкія кампетэнцыі, – адзначыў Сяргей Шаўрук. – Навучанне ў многім плануецца пабудаваць дыстанцыйна, таму ад актыўнай пазіцыі слухачоў і, канешне, пры неабходнай дапамозе выкладчыкаў і супрацоўнікаў акадэміі будзе залежыць вынік навучання. Спецыяльнасць «Дзяржаўнае будаўніцтва» у вну рэспублікі ніколі не выкладалася. Мы лічым, што навучальны план, які створаны ў складаных і няпростых дыскусіях прафесіяналаў, у тым ліку з прыцягненнем прадстаўнікоў бізнес-супольнасці, спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук, атрымаўся. Вядома, ён складаны для ажыццяўлення, але мы не баімся цяжкасцяў, мы гатовы іх пераадольваць».

Прарэктар па вучэбнай рабоце Акадэміі кіравання падкрэсліў, што праведзены вельмі жорсткі адбор слухачоў на навучанне па гэтай спецыяльнасці. Нягледзячы на тое, што прэтэндэнты былі накіраваны дзяржаўнымі органамі ў рамках дзяржаўнага заказу, слухачы адбіраліся на конкурснай аснове. І большасць прэтэндэнтаў на навучанне па гэтай спецыяльнасці вытрымалі ўступныя выпрабаванні годна. А яны былі няпростыя. Перш за ўсё, гэта тэст па замежнай мове. Для многіх гэта было не проста. Бо патрабуецца падняць узровень ведаў замежнай мовы на такую вышыню, каб пасля можна было актыўна выкарыстоўваць яго ў паўсядзённым кіраўніцкай дзейнасці. І, вядома, была вельмі сур'ёзнай гутарка па спецыяльнасці. Тут патэнцыяльныя слухачы Акадэміі кіравання таксама паказалі высокі ўзровень ведаў, здольнасць вырашаць нестандартныя задачы, уменне кіраваць людзьмі.

«Сёння Кіраўнік дзяржавы пастаянна звяртае ўвагу на тое, што кіраўнікі, і асабліва вышэйшага ўзроўню, павінны валодаць замежнымі мовамі, і мы ўжо пачынаем рэальна, на практыцы вырашаць гэтую задачу», – адзначыў Сяргей Шаўрук.

© Прэс-цэнтр

© Фота hiblogger.net

© 2010 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pacademy.edu.by

Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64