Фотагалерэя
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Галоўная Навіны

Да ўвагі студэнтаў і супрацоўнікаў Акадэміі кіравання!

6 верасня 2010

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіць адкрыты конкурс па фарміраванню перспектыўнага кадравага рэзерву. Для ўдзелу ў конкурсе кандыдату неабходна
да 1 кастрычніка 2010 года прадставіць у Навукова-даследчы інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання (аўд. 406, вул. Маскоўская, 17) наступныя дакументы:

  • асабісты лісток па ўліку кадраў;
  • аўтабіяграфію;
  • характарыстыку, якая змяшчае поўную і аб'ектыўную ацэнку прафесійнага ўзроўню дзелавых, асабістых якасцей, адлюстроўвае канкрэтныя вынікі дзейнасці кандыдата для залічэння ў перспектыўны рэзерв;
  • выпіску з заліковай кніжкі (для студэнтаў);
  • спіс навуковых публікацый (калі яны маюцца);
  • копіі дакументаў аб адукацыі, аб перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі (для супрацоўнікаў);
  • фатаграфію 3х4.

Акрамя таго, кандыдат можа прадставіць іншыя матэрыялы, якія сведчаць аб практычнай (вучэбнай), навуковай і грамадскай дзейнасці, а таксама адлюстроўваюць яго лідэрскія якасці і кіраўніцкія здольнасці.

Нагадаем, што ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь перспектыўны кадравы рэзерв фарміруецца з ліку студэнтаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў, а таксама супрацоўнікаў Акадэміі кіравання ва ўзросце да 31 года.

Дадатковую інфармацыю аб умовах і парадку адбору кандыдатаў можна атрымаць на сайце Акадэміі кіравання або па тэл.: (+375 17) 226-35-66 (Лагодзіч Дзмітрый Мікалаевіч).

© Аддзел тэхналогій кадравай работы НДІ ТПДК
© Фота rnns.ru

© 2011 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pac.by

Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64

Союз образовательных сайтов