
| Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
|---|---|---|---|---|---|---|
25 чэрвеня ў Акадэміі кіравання адбыўся ўрачысты выпуск студэнтаў дзённай формы навучання і студэнтаў магістратуры Інстытута кіраўніцкіх кадраў.
Дыпломы аб заканчэнні вну атрымалі 433 выпускнікі. З іх 342 чалавекі – выпускнікі факультэта кіравання спецыяльнасцяў «Дзяржаўнае кіраванне і права» і «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», 91 – факультэта інавацыйнай падрыхтоўкі спецыяльнасці «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі». Дыпломы з адзнакай атрымалі 63 выпускнікі: па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» – 24 чалавекі, «Дзяржаўнае кіраванне і права» – 21 чалавек, «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» – 18 выпускнікоў.
Навучанне ў магістратуры па сямі спецыяльнасцях паспяхова завяршылі 10 студэнтаў па дзённай форме навучання і 41 студэнт – па завочнай.
Таксама выпускнікі атрымалі ў падарунак ад рэдакцыі часопіса «Юрыст» кнігі і сертыфікаты на выкарыстанне электроннай версіі часопіса.
© Інстытут кіраўніцкіх кадраў
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pac.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64