
| Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
|---|---|---|---|---|---|---|
З мэтай вырашэння канкрэтных праблем рэгіёнаў і суб'ектаў гаспадарання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ўкараняюць сумеснае дыпломнае праектаванне для слухачоў і студэнтаў. Пра гэта паведаміў прарэктар па вучэбнай рабоце Акадэміі кіравання Сяргей Шаўрук.
«Акадэмія кіравання адрозніваецца ад іншых ВНУ тым, што тут вучацца і будучыя, і дзеючыя кіраўнікі. Мы вырашылі аб'яднаць іх патэнцыял і вопыт і сфарміравалі сярод студэнтаў выпускных курсаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў і слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы комплексныя вучэбна-навуковыя групы, задача якіх заключаецца ў комплексным даследаванні суб'ектаў гаспадарання нашай краіны», – расказаў Сяргей Шаўрук.
Слухачы і студэнты, вызначаючы тэмы даследаванняў у рамках дыпломнага праекта, ўзгодняць паміж сабой свой выбар з мэтай забеспячэння іх комплекснага характару.
У бягучым навучальным годзе ў вучэбна-навуковых групах пачата выкананне 12 такіх комплексных даследаванняў. Праблемамі скаардынаваных дыпломных даследаванняў з'яўляюцца рэінжынірынг Інтэрнэт-партала, распрацоўка інфармацыйнай сістэмы прававых актаў, развіццё сістэмы падаткаабкладання прадпрыемстваў, планаванне дзейнасці прадпрыемства ва ўмовах рыначнай эканомікі, удасканаленне кіравання рэкламнай дзейнасцю прадпрыемства. Усе гэтыя тэмы будуць разглядацца на прыкладзе ААТ «Лідсельмаш», ААТ «МАЗ», ЗАТ «Белфарм», ААТ «Мінсктэлекамбуд», канцэрна «Беллёгпрам», канцэрна «Белнафтахім» і іншых суб'ектаў гаспадарання.
«Падобны унікальны вучэбна-даследчы тандэм дазваляе разгледзець абраную праблему з розных бакоў, – перакананы Сяргей Шаўрук. – Пры гэтым вынікі праведзенай аналітычнай работы будуць згрупаваны ў адзіныя рэкамендацыі і накіраваны кіраўніцтву прадпрыемстваў, арганізацый, галін для магчымага ўкаранення на практыцы. Мы спадзяемся, што даследаванні ў рамках вучэбна-навуковых груп дадуць магчымасць павысіць якасць дыпломнага праектавання, а рэкамендацыі па іх выніках змогуць аказаць пэўную дапамогу ва ўдасканаленні сістэмы менеджменту, канкрэтных вытворчых працэсаў, павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ўсяго прадпрыемства».
© Прэс-цэнтр
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pac.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64