Фотагалерэя
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Галоўная Навіны

У Акадэміі кіравання ўкараняюць асноўныя элементы Балонскага працэсу

9 жніўня 2010

Студэнты Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у хуткім часе будуць мець магчымасць у рэжыме online праглядаць змест лекцыі кожнага педагога і выбіраць менавіта таго выкладчыка, лекцыя якога яму спадабаецца. Як расказаў намеснік дырэктара Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржкіравання акадэміі Леанід Ганчарык, выбар выкладчыка – гэта адзін з прынцыпаў пабудовы сістэмы вышэйшай адукацыі Балонскай дэкларацыі.

Для слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання таксама ў хуткім часе будзе ўведзена сістэма вывучэння дысцыплін на выбар. Нараўне з асноўнымі прадметамі кіраўнікі змогуць вывучаць найбольш неабходныя, на іх погляд, дысцыпліны, маючы пры гэтым індывідуальны курс лекцый.

Як адзначыў Леанід Ганчарык, студэнцкая мабільнасць – асноўны элемент Балонскага працэсу – практычна ўкаранёна ў рабоце са студэнтамі сямі рэгіянальных вну Беларусі. Пасля другога курса, пры высокіх выніках, студэнты гэтых рэгіянальных вну могуць перавесціся ў сталічную вну і тут атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі. «Такім чынам, нам удалося ўкараніць адно з асноўных патрабаванняў Балонскага працэсу – забяспечыць студэнтам мабільнасць у атрыманні ведаў, паколькі асноўная мэта гэтага працэсу менавіта стварэнне адзінай прасторы вышэйшай адукацыі», – адзначыў намеснік дырэктара Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржкіравання акадэміі.

Леанід Ганчарык таксама расказаў, што ў акадэміі з 2000 года актыўна выкарыстоўваецца дыстанцыйная форма навучання. З верасня 2010 года ў вну будзе ўведзена новая спецыяльнасць «Дзяржаўнае будаўніцтва», дзе вывучэнне прадметаў таксама будзе ажыццяўляцца ў дыстанцыйнай форме.

© Прэс-цэнтр

© 2011 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pac.by

Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64

Союз образовательных сайтов