
У рамках трэцяга працоўнага семестра на базе Акадэміі кіравання сфарміраваны студэнцкі атрад «Гефест». Студэнты, якія ўваходзяць у яго склад, працуюць на розных аб'ектах падчас летніх канікул.
Напрыклад, шасцёра студэнтаў 1-3 курсаў займаюцца падрыхтоўкай да афарбоўкі і афарбоўкай агароджы на аўтамабільнай стаянцы акадэміі. Таксама 15 нашых студэнтаў працуюць на аб'ектах будаўнічага ўпраўлення №256 ААТ «МАПІД». Іх абавязкі – добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый новабудоўляў.
25 студэнтаў Акадэміі кіравання працавалі падчас правядзення ў вну цэнтралізаванага тэсціравання, а цяпер яны знаходзяцца ў складзе прыёмнай камісіі.
Акадэмія кіравання штогод аказвае садзейнічанне сваім студэнтам у працаўладкаванні на лета, і ў будучыні падобныя мерапрыемствы будуць толькі набіраць абароты.
© Цэнтр выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pacademy.edu.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64