Фотагалерэя
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Галоўная Навіны

Сімвалічны пашпарт Беларусі ўручыла Прэзідэнту студэнтка Акадэміі кіравання

12 Снежань 2011

Сімвалічны пашпарт Беларусі ўручыла Прэзідэнту студэнтка Акадэміі кіраванняСімвалічны пашпарт Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўручыла студэнтка 1-га курса Акадэміі Кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Алена Сарока ў час 41-га з'езда грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Алена Сарока падзякавала Кіраўніку дзяржавы за ўвагу да моладзі і адзначыла, што сучасныя маладыя людзі павінны зрабіць усё, што ад іх залежыць, для працвітання Радзімы. «Нашы патрыятычныя пачуцці пастаянна прыціскаюць, нам навязваюць чужыя жыццёвыя стандарты, ставячы ў аснову інтарэсы чалавека-спажыўца, які за грошы, добрае адзенне, модны тэлефон або проста ад бяздзейнасці і пустой цікавасці зможа, напрыклад, чарговы раз выйсці на плошчу папляскаць, пабіць шыбы», – сказала яна. Маладыя людзі павінны больш думаць аб тым, як захаваць павагу да слаўнай гісторыі, традыцый, культурнай спадчыны. «Кожны з нас можа праявіць сваю актыўную пазіцыю ў канкрэтных справах, удзелам у праграмах і яркіх праектах БРСМ», – адзначыла студэнтка Акадэміі кіравання.

БРСМУ многіх юнакоў і дзяўчат ёсць імкненне ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці, і Саюз моладзі – гэта выдатная пляцоўка для фарміравання прафесійных якасцей грамадскага кіраўніка, лічыць Алена Сарока. «Вучыцца добра, працаваць якасна, быць актыўным грамадзянінам – усе гэтыя дзеянні мы кожны дзень ажыццяўляем на карысць сваёй Радзімы – Рэспублікі Беларусь!» – рэзюмавала дэлегат з'езда.

Стварэнне буклета «Пашпарт маёй краіны» Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыіраваў у 2010 годзе. Гэта сімвал акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!». Знешне ён нагадвае пашпарт, у ім столькі ж старонак – 32. На першай старонцы размешчаны зварот з заклікам быць актыўным, смела ісці да намечанай мэты і весці за сабой іншых. У буклеце шмат карыснай інфармацыі.

© Па матэрыялах БЕЛТА

© 2011 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pac.by

Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64

Союз образовательных сайтов