Галоўная Навіны

Павышэнне навыкаў эканамічнай дыпламатыі

15 ліпеня 2010

З 12 па 15 ліпеня на базе Акадэміі кіравання праводзіўся штогадовы семінар кіраўнікоў замежных устаноў Рэспублікі Беларусь па тэме «Асноўныя напрамкі дзейнасці замежных устаноў на сучасным этапе».

Перад дыпламатамі выступілі кіраўнікі міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і канцэрнаў. Падчас гэтых сустрэч былі абмеркаваны актуальныя тэндэнцыі ў інавацыйным развіцці, умацаванне транзітнага патэнцыялу, патрэбы галін эканомікі ў замежных інвестыцыях, задачы па пашырэнні прысутнасці высокатэхналагічнай прадукцыі на знешніх рынках. Кіраўнікі замежных устаноў абмяняліся меркаваннямі аб метадах раскрыцця патэнцыялу СЭЗ Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі стратэгій замацавання беларускіх прадпрыемстваў на замежных рынках і прапагандзе турыстычнага патэнцыялу Беларусі.

15 ліпеня кіраўнікі замежных устаноў сустрэліся з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

© Прэс-цэнтр

© 2010 Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: post@pacademy.edu.by

Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64