
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 26-27 сакавіка 2010 года праводзіць ХIV рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю маладых вучоных, аспірантаў і студэнтаў «Тэарэтыка-метадалагічныя і прыкладныя аспекты дзяржаўнага кіравання».
Запланаваныя секцыі канферэнцыі:
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 лютага 2010 года прадставіць заяўку ўстаноўленай формы і не больш за адзін даклад (у тым ліку ў сааўтарстве) аб'ёмам да 1 старонкі (для студэнтаў і магістрантаў), да 3 старонак (для маладых навукоўцаў і аспірантаў).
Матэрыялы прадастаўляюцца ў:
а) электронным выглядзе на CD-R/RW, DVD-R/RW або па электроннай пошце на адрас: 14conference@pacademy.edu.by;
б) друкаваным выглядзе (1 экз.) на лістах паперы белага колеру фармату А4, падпісаныя аўтарам (аўтарамі) і навуковым кіраўніком (подпіс кіраўніка неабходна запэўніць ва ўстаноўленым парадку).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору прадстаўленых дакладаў з наступным іх рэдагаваннем. Матэрыялы, якія былі адхілены, аўтарам не вяртаюцца.
Удзел у канферэнцыі прадугледжвае выплату арганізацыйнага ўзносу. Сума ўзносу будзе пазначаны ў другім інфармацыйным паведамленні.
Па выніках правядзення канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў і тэзісаў дакладаў.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца за кошт камандзіруючага боку.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская; для секцыі № 7 – англійская, нямецкая, французская, іспанская.
Каардынаты аргкамітэта: 220007, г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, Студэнцкае навуковае таварыства (каб. 1003).
Тэл.: (+375 17) 222-19-14; (+375 17) 222-76-42; (+375 17) 222-83-48.
Факс: (+375 17) 222-80-02
е-mail: 14conference@pacademy.edu.by
© Інстытут кіраўніцкіх кадраў
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pacademy.edu.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64