
| Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
|---|---|---|---|---|---|---|
Для вырашэння дзяржаўных задач у кантэксце новых умоў развіцця Беларусі трэба карэкціраваць механізм кіравання ўсёй сацыяльна-эканамічнай сферы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 20-годдзю Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.
«У бліжэйшы час ўсёй краіне прадбачыцца велізарная работа па рэалізацыі задач IV Усебеларускага сходу і Дырэктывы № 4. Нам неабходна, каб вы – выкладчыкі і навукоўцы акадэміі – уважліва вывучылі і ўнеслі канкрэтныя, рэальныя карэктывы механізму работы ў сацыяльна-эканамічнай сферы», – адзначыў віцэ-прэм'ер.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі калектыву Акадэміі кіравання. «Вашай вну належыць вядучая роля ў рэалізацыі кадравай палітыкі краіны. У яе сценах фарміруецца кіраўніцкая эліта дзяржавы, ад прафесіяналізму і творчай энергіі якой залежаць дынаміка развіцця Беларусі і рост дабрабыту яе грамадзян», – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Радзькоў таксама павіншаваў калектыў гэтай унікальнай навучальнай установы і пажадаў вну новых поспехаў у развіцці.
Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч у сваю чаргу сказаў, што акадэмія займае асаблівае месца ў сістэме адукацыі як вядучая навучальная ўстанова ў гэтай сферы. Выкладчыкі акадэміі, сярод якіх шмат кіруючых работнікаў дзяржапарату, вядуць актыўную работу па распрацоўцы разнастайных стандартаў у рамках метадычнага аб'яднання, якое працуе на базе акадэміі. «Сёння мы гаворым аб асаблівым этапе ў развіцці краіны, які накладвае на работу акадэміі і асаблівую адказнасць, і асаблівую надзею, – падкрэсліў Сяргей Маскевіч. – Перад акадэміяй стаяць асаблівыя задачы па ўдасканаленні механізму распрацоўкі новых праграм для кіраўнікоў».
© БЕЛТА
© Фота прэс-цэнтра Акадэміі кіравання
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pac.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64