
20 лютага ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 550 выпускнікоў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама тых, хто жадае атрымаць другую вышэйшую адукацыю, з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Будучыя абітурыенты сустрэліся з кіраўніцтвам Акадэміі кіравання, Інстытута кіраўніцкіх кадраў і прафесарска-выкладчыцкім саставам, пазнаёміліся з парадкам паступлення ў Акадэмію кіравання, атрымалі інфармацыю аб факультэтах і спецыяльнасцях, а таксама адказы на пытанні, што датычацца навучання ў вну.
Упершыню ўдзел у Дне адчыненых дзвярэй прынялі працадаўцы. На сустрэчу з абітурыентамі прыйшлі прадстаўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Бярэзінскага райвыканкама, Барысаўскага райвыканкама і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Салігорскага райвыканкама.
© Прэс-цэнтр
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pacademy.edu.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64