
| Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
|---|---|---|---|---|---|---|
11 лютага ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй. У мерапрыемстве прымуць удзел выпускнікі сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама тыя, хто жадае атрымаць другую і наступную вышэйшую адукацыю з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Будучыя абітурыенты змогуць сустрэцца з кіраўніцтвам Акадэміі кіравання, Інстытута кіраўніцкіх кадраў і прафесарска-выкладчыцкім складам, пазнаёміцца з парадкам паступлення ў вну, атрымаць інфармацыю аб факультэтах і спецыяльнасцях, пачуць адказы на пытанні, якія тычацца навучання ў вну.
На сустрэчу з абітурыентамі прыйдуць і іх магчымыя будучыя працадаўцы: прадстаўнікі арганізацый – заказчыкаў кадраў.
Пачатак: 12.00. Месца: вул. Маскоўская, 17. Тэлефон: (+375 17) 226-37-44 (факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі).
© Прэс-цэнтр
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pac.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64