
| Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
|---|---|---|---|---|---|---|
Як сведчыць вопыт правядзення ўступных кампаній апошніх гадоў, другая і наступная вышэйшая адукацыя ў Інстытуце кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь карыстаецца каласальнай папулярнасцю. Пра гэта паведаміў прарэктар па вучэбнай рабоце Акадэміі кіравання Сяргей Шаўрук.
Паводле яго слоў, сёлета конкурс на атрыманне другой і наступнай вышэйшай адукацыі па завочнай форме навучання на ўмовах аплаты перавысіў 2 чалавекі на месца. Так, на спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне і права» было пададзена 378 заяў пры плане прыёму 180 чалавек, а на спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» пададзена 370 заяў пры плане прыёму таксама 180 чалавек. Летась пры плане прыёму па 120 чалавек на абедзве спецыяльнасці было пададзена 365 заяў на спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне і права» і 357 заяў – на спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».
Як адзначыў Сяргей Шаўрук, колькасць жадаючых атрымаць другую вышэйшую адукацыю штогод расце. І гэта зразумела, бо пасля таго, як чалавек атрымлівае першую вышэйшую адукацыю, ўладкоўваецца на працу, пачынае рабіць першыя крокі па кар'ернай лесвіцы, становіцца кіраўніком, ён адчувае вострую патрэбу ў папаўненні і абнаўленні ведаў. Большасць жадаючых паступіць у Акадэмію кіравання вырашаюць атрымаць новую адукацыю па кіраўніцкіх спецыяльнасцях не толькі з мэтай развіцця ўласнай кар'еры, але і для павышэння ўзроўню прафесіяналізму, павелічэння аддачы ад уласнага патэнцыялу. Другую вышэйшую адукацыю таксама абіраюць людзі, якія вырашылі радыкальна змяніць сферу сваёй дзейнасці, і ім неабходныя актуальныя веды ў новай галіне прыкладання сваіх сіл.
Прарэктар па вучэбнай рабоце Акадэміі кіравання нагадаў, што для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае кіраванне і права» і «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» неабходна было прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку. «Ужо гэта выпрабаванне, праведзенае вясной, паказала, што да атрымання новай вышэйшай адукацыі імкнуцца людзі высакоматываваныя, якія добра ведаюць, што яны робяць і дзеля чаго, маюць пэўны жыццёвы і кіраўніцкі вопыт, ведаюць, для чаго яны ідуць да нас. Яны абіраюць менавіта Акадэмію кіравання для атрымання запатрабаваных жыццём ведаў, для таго, каб значна пашырыць свае кіраўніцкія кампетэнцыі».
Па словах Сяргея Шаўрука, вызначальнымі фактарамі пры адборы абітурыентаў сёлета, як і раней, стануць дыплом з адзнакай і найбольшы стаж працы. Паводле дадзеных маніторынгу колькасці пададзеных заяў, на залічэнне па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права» прэтэндуюць 59 уладальнікаў дыпломаў з адзнакай, а па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» – 37. Пры гэтым каля 220 абітурыентаў маюць стаж працы больш за 5 гадоў (118 з іх прэтэндуюць на залічэнне па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права», 100 – па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»).
© Прэс-цэнтр
© Фота www.lt-center.ru
Маскоўская 17, 220007, Мінск, Рэспубліка Беларусь
e-mail: post@pac.by
Тэлефон: (+375 17) 226-37-45
Факс: (+375 17) 222-82-64